banner

Сяброўства без межаў

09 Сентября’18
2479

Сяброўства без межаўСёння ў гарадскім пасёлку Поразава прайшоў Дзень польскай культуры.

Пачалося мерапрыемства ў касцёле святога Міхаіла Архангела, дзе веруючыя-каталікі, як звычайна, звярталіся да Бога з малітвамі аб міры, спакоі, прасілі заступіцца за сваіх родных і блізкіх.
Далей свята прадоўжылася ў сектары культуры і адпачынку пасёлка. У канцэртнай праграме ўзялі ўдзел работнікі культуры і самадзейныя артысты Свіслацкага і Шчучынскага раёнаў. Сэнс душэўных і гумарыстычных песень на польскай мове разумелі ўсе. Напэўна, таму, што ў пасёлку беларусы і палякі жылі заўсёды ў згодзе, як належыць народам-братам. І за столькі год нашы культуры так перапляліся, што іх складана адрозніць. І мовы нашы вельмі падобныя, таму пераклад быў не патрэбны. Прыемна было таксама чуць вершы на польскай мове: іх чыталі навучэнцы Поразаўскай сярэдняй школы.

 

 

 

 

 

Што ні народ, то свае традыцыйныя стравы! Ведаюць іх дзевяць гаспадынь і адзін гаспадар, якія прынялі ўдзел у кулінарным конкурсе.

 


Усе ўдзельнікі свята атрымалі ўзнагароды. Падарункі і дыпломы ўручалі старшыня ГА "Саюз палякаў на Беларусі" Мечыслаў Лысы, намеснік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Пачэбут і старшыня Поразаўскага сельскага Савета Віктар Акудовіч, намеснік дырэктара  Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Святлана Дзянісава.

 

 

 


На працягу свята працавалі дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя кропкі, выстаўкі-продажы майстроў народнай творчасці.

 


Людміла Балыш.

Фота аўтара.

Предыдущая статья

Новые мячи – в Хоневичи