banner

Перамога за Ягорам Грынко

05 Апреля’18
1654

Перамога за Ягорам Грынко

Завяршыўся першы этап конкурсу «Чытаем разам – чытаем ўслых», у якім прынялі ўдзел 14 чытачоў. Каб вызначыцца з пераможцам, з 2 па 5 красавіка на сайце “Свіслацкай газеты” было адкрыта галасаванне. Прыемна, што наведвальнікі сайта актыўна галасавалі за канкурсантаў і аддалі за іх 1 655 галасоў, з іх 779 на карысць гімназіста Ягора Грынко. На другім месцы ішоў Ілля Гуштын, за яго прагаласавалі 620 чалавек. Трэцюю пазіцыю заняла Людміла Арэшка, яна набрала 83 галасы.

 

Перамога за Ягорам Грынко

 

Наш конкурс працягваецца. Мы будзем рады усім, хто завітае да нас і выступіць з любімым творам на хвалях раённага радыё. Нагадаем, што па ўмовах конкурсу вам неабходна прыйсці ў рэдакцыю “Свіслацкай газеты” і выразна прачытаць верш, байку, апавяданне працягласцю не менш як 1 хвіліна і не болей як 7. Штоквартальна шляхам галасавання будзе вызначацца лепшы чытач. 

 

У канцы года ўсе чатыры пераможцы атрымаюць права бясплатна павіншаваць праз раённае радыё сваіх блізкіх, калег і сяброў з днём нараджэння альбо іншымі святамі. Таксама пераможцы і самыя актыўныя ўдзельнікі конкурсу атрымаюць памятны падарунак ад рэдакцыі.

 

 

Алена КЕДЗІК.

Фота аўтара.

Предыдущая статья

А виновата нерентабельность
Похожие новости