banner

Хто хутчэй?!

11 Июня’08
2889

Хто хутчэй?!Ні на хвіліну дзяржаўтаінспектары не забываюць аб бяспецы дзяцей на дарогах, тым больш, што ў рэспубліцы праходзіць акцыя “Увага! Дзеці!”. Нават на свяце дзяцінства правялі прафілактычныя мерапрыемствы. Напамінам аб Правілах і аб тым, што іх трэба абавязкова выконваць, стала выступленне на плошчы агітбрыгады юных інспектараў дарожнага руху Вердаміцкай школы, а таксама выстава плакатаў у кінатэатры “Звезда” падчас арганізацыі паказу кінастужак для дзяцей.

Хто хутчэй?!А потым юныя жыхары райцэнтра на чале з начальнікам аддзялення дзяржаўтаінспекцыі В. І. Сідаркевічам у святлоадбівальных камізэльках на веласіпедах праехалі па вуліцах Свіслачы. Гэта была толькі размінка. Наперадзе аматараў-веласіпедыстаў чакалі спаборніцтвы. За самае хуткае і ўдалае манеўрыраванне паміж кеглямі рабят чакаў прыз. Адметна тое, што ў спаборніцтвах прынялі ўдзел нават самыя маленькія веласіпедысты — пяці-, шасцігадовыя.

Марына ЯНЮК.

Предыдущая статья

Усё на радасць дзецям