banner

Новая хваля каранавіруса ў Беларусі пойдзе на спад праз 1,5-2 месяцы

04 Февраля’22
252


Новая хваля каранавіруса ў Беларусі пойдзе на спад праз 1,5-2 месяцы, паведаміла загадчыца лабараторыі дыягностыкі ВІЧ і спадарожных інфекцый РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Алена Гасіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

""Па вопыце краін, якія праходзяць ужо такую эпідэмію, хутчэй за ўсё, гэта будзе паўтара-два месяцы. Але шмат у чым гэта залежыць яшчэ і ад кожнага з нас", - сказала Алена Гасіч, адказваючы на пытанне, калі беларусам чакаць заканчэння гэтай хвалі каранавіруснай інфекцыі.

Паводле слоў загадчыцы лабараторыі, цяперашні ўздым захваральнасці быў чакаемым. "Упершыню варыянт амікрон у нашай краіне мы зафіксавалі ў канцы снежня мінулага года. Стала зразумела, зыходзячы з вопыту ўсіх краін свету, дзе вірус ужо быў выяўлены, што ў нас таксама будзе такое ж хуткае распаўсюджванне. Сёння мы ўвайшлі ў хвалю распаўсюджвання эпідэміі, і гэтым абумоўлена вялікая колькасць новых выпадкаў (захворвання. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыла яна.

"Калі гаварыць аб каранавірусе, прыкладна 90 працэнтаў новых выпадкаў прыпадае на варыянт амікрон па Мінску. Усё роўна ў нас застаецца цыркуляцыя дэльты", - сказала загадчыца лабараторыі. Яна выказала сумненне, што гэты варыянт будзе выцеснены поўнасцю. "Ні адна краіна на сёння не паведаміла аб тым, што амікрон на 100 працэнтаў замясціў дэльту, якая цыркулявала раней, - адзначыла Алена Гасіч. - Вядома, у нас ёсць грып, якога не было ў мінулым сезоне, гэтыя выпадкі пачалі рэгістравацца з лістапада. Але на працягу апошніх двух тыдняў пераважае каранавірусная інфекцыя".

Алена Гасіч заўважыла, што вірус пашкоджвае ў першую чаргу верхнія дыхальныя шляхі, не закранаючы клеткі лёгкіх, але ён здольны вельмі хутка распаўсюджвацца і пазбягаць імуннага адказу, чым абумоўлены выпадкі захворвання ў вакцынаваных людзей. "Але, безумоўна, гэта адносна лёгкі ход у вакцынаваных людзей", - дадала яна.

Предыдущая статья

Об изменениях и дополнениях в Конституцию Республики Беларусь говорили сегодня в КСУП «Стракели»