banner

Свіслацкі раён прыняў удзел у канцэрце «Прынёманне: зямля і людзі»

13 Апреля’24
1720

Дэлегацыя Свіслацкага раёна ў рамках рэспубліканскага фестывалю «Беларусь – мая песня» пабывала ў Палацы Рэспублікі на гала-канцэрце калектываў мастацкай творчасці Гродзенскай вобласці «Прынёманне: зямля і людзі».


У фае Палаца Рэспублікі праходзіла выстаўка дасягненняў сферы культуры і мастацтва Гродзеншчыны. Тут былі прадстаўлены экспанаты з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, а таксама вырабы майстроў народнай творчасці ўсіх рэгіёнаў вобласці. Свіслаччына прадставіла «Бацькаву булку», вырабы з чорнаглянцавай керамікі і сучасныя ганчарныя вырабы. Прадстаўнікам раёна выпаў гонар раздаваць праграмкі шматлікім гасцям фестывалю, сярод якіх была і старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава.

Тут жа праводзіліся майстар-класы па саломапляценні, пляценні з прыродных матэрыялаў, роспісе велікодных яек, выцінанцы, ткацтве, вырабе велікодных пальмаў.









У гала-канцэрце «Прынёманне: зямля і людзі» прынялі ўдзел звыш 50 лепшых творчых калектываў, каля тысячы выканаўцаў з розных куткоў Гродзеншчыны.





Сярод іх лаўрэат абласнога штогадовага конкурсу імя А.І. Дубко Аліна Чыжык, пераможца тэлепраекта «Х-Фактар ​​Беларусь» Андрэй Панісаў, салісты Гродзенскай абласной філармоніі, харэаграфічныя калектывы рэгіёнаў нашай вобласці.

Свіслацкая публіка асабліва апладыравала кампазіцыі “Бацькава булка” ў выкананні Аліны Чыжык.

У завяршэнні канцэрта перад гледачамі выступіў старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік. Ён адзначыў, што сакрэт зачаравання нашай Радзімы крыецца ў адзінстве беларускай разнастайнасці.

– Праз творчасць мы дакрануліся да асноўных вех найноўшай гісторыі Прынёманскага краю, як неад'емнай часткі Рэспублікі Беларусь, у гісторыі якой было шмат знакавых дасягненняў і шмат трагічных момантаў, – падкрэсліў кіраўнік рэгіёну. – Але як бы ні было цяжка, нашыя людзі ніколі не апускалі рукі і ніколі не здаваліся. Абараніўшы сваё права на жыццё, у найкароткія тэрміны не проста аднавілі Прынёманскі край, а ператварылі яго, як вобразна выказаўся наш Прэзідэнт, у жамчужыну Беларусі! Вывучаючы гісторыю нашага краю, ды і краіны ў цэлым, многія задаюцца пытаннем, што ж для нашага народа з'яўлялася той крыніцай сілы, якая дазволіла ў самых цяжкіх сітуацыях выстаяць і перамагчы. Мне здаецца, адказ просты – крыніцай сілы, асновай, падмуркам была і ёсць, і, я ўпэўнены, будзе – любоў! Любоў да сваёй зямлі, да сваёй краіны!

Марына ЯНЮК

Фота аўтара

Предыдущая статья

13 апреля на территории республики пройдет плановая проверка системы оповещения населения