banner

Колькасць шматдзетных сем'яў у Беларусі перасягнула 114 тыс.

18 Августа’21
471
У Беларусі налічваецца больш за 114 тыс. шматдзетных сем'яў, сярод іх пераважаюць сем'і з трыма дзецьмі - такіх больш за 80 працэнтаў. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі "Адна краіна - адна сям'я. Асноўныя напрамкі дзяржаўнай сямейнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь" начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з данымі праведзенага ў 2019 годзе перапісу насельніцтва Беларусі, каля 80 працэнтаў грамадзян пражываюць у сем'ях. І 98 працэнтаў грамадзян лічаць сям'ю галоўнай каштоўнасцю ў жыцці.

"Усяго ў нас 1 млн 143 тыс. сем'яў з непаўналетнімі дзецьмі, у якіх выхоўваюцца 1 млн 767 тыс. дзяцей. Сем'яў з адным дзіцем - 57 працэнтаў, з двума - 33,5 працэнта, астатнія - шматдзетныя. І калі параўноўваць з данымі папярэдняга перапісу, то за дзесяцігоддзе адбыліся пазітыўныя змяненні. Колькасць сем'яў з двумя дзецьмі ўзрасла на 13 працэнтаў. Цяпер кожная трэцяя сям'я - двухдзетная. І рэкордна павялічылася колькасць шматдзетных сем'яў, на 43 тыс. У іх сёння выхоўваецца пятая частка ўсіх дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў", - расказала Марына Арцёменка.

Такіх вынікаў, паводле яе слоў, удалося дабіцца дзякуючы істотным мерам падтрымкі, якія выбудаваны ў цэлую сістэму дзяржаўнай сямейнай палітыкі. На кожнае чацвёртае дзіця ў краіне выдзяляюцца тыя ці іншыя дапамогі. І гэта адчувальная падтрымка. Напрыклад, сям'я, у якой двое дзяцей, аднаму з якіх яшчэ няма 3 гадоў, сумарна атрымлівае дапамогу ў памеры Br708. Штогадовыя расходы за апошнія пяць гадоў у сярэднім складаюць 1,8 ВУП рэспублікі.

У бягучай пяцігодцы сістэма дзярждапамог будзе развівацца. На 2021-2025 гады на гэтыя мэты прадугледжана каля Br16 млрд. Таксама для розных катэгорый сем'яў "уключаецца" дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога. Дарэчы, за першае паўгоддзе гэтага года колькасць атрымальнікаў штомесячнай сацыяльнай дапамогі з ліку шматдзетных сем'яў павялічылася на 43 працэнты, а сума дапамогі - амаль у тры разы (дзякуючы таму, што вырас перыяд прадастаўлення дапамогі і крытэрый наяўнасці патрэбы ў ёй).

Меры падтрымкі шматдзетных уключаюць такую маштабную праграму, як "Сямейны капітал", якая ўносіць значны ўклад у вырашэнне кватэрнага пытання. Праграма прадаўжае трансфармавацца з улікам патрэбнасцей атрымальнікаў, падрыхтаваны праект указа, які пашырыць напрамкі датэрміновага выкарыстання сродкаў "Сямейнага капіталу".

Да ўсяго пералічанага трэба дабавіць гарантыі ў сферы адукацыі і аховы здароўя - і можна ўбачыць увесь комплекс клопату дзяржавы аб сям'і, рэзюмавала Марына Арцёменка.

Предыдущая статья

Предварительное информирование граждан о проведении общественных обсуждений отчета об оценке воздействия на окружающую среду (ОВОС)по объекту: «Газоснабжение аг. Лысково Пружанского района Брестской области»