Загадкавым шлейфам з глыбіні часоў цягнецца ў дзень сённяшні непаўторны пах каравая. Гэта водар сонечнага цяпла, ранішняй расы, шэпту залацістых каласкоў, вясковай печкі-карміцелькі, зямелькі-матухны, клапатлівых жаночых рук і светлай малітвы. Каравай – асаблівы ласунак і гатуецца з асаблівай нагоды. Ён там, дзе свята. Красуецца на “Дажынках” як сімвал новага ўраджаю. Па-ранейшаму з’яўляецца на беларускім вяселлі (тут ён не проста хлеб, а хлеб абрадавы і ўвасабляе сабой будучае сямейнае шчасце і дабрабыт). Прыходзіць на раённыя брэндавыя мерапрыемствы, што ладзяцца работнікамі культуры. Распаўсюджана ў нас і традыцыя сустракаць гасцей “хлебам-соллю” – жытнім караваем, які выносяць на вышываным рушніку. Яму, вялікаму кругламу хлебу, роднаму, народнаму, наш сённяшні сказ і прысвячаецца… Читать далее
Па-сапраўднаму знакавая падзея ў культурным жыцці нашага раёна адбылася ў кастрычніку – аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прэзентаваў калекцыю рэканструяванага свіслацкага строю. Дзякуючы шматгадовай скрупулёзнай працы майстроў сёння ў нас з вамі з’явілася магчымасць даведацца, як выглядалі нашы продкі ў канцы ХІХ – першай палове ХХ стагоддзя.
Читать далее
Бульбашы – так называюць беларусаў суседзі. Гэта звязана з тым, што ў нашым рацыёне, культуры і сельскай гаспадарцы бульба традыцыйна адыгрывае вялікую ролю. Дзе ў свеце больш за ўсё ядуць бульбы? Вядома, у Беларусі. Наша рэспубліка па вырошчванні гэтай гародніны на душу насельніцтва займае першае месца сярод іншых дзяржаў! Вось вы даўно апошні раз елі бульбу? Хутчэй за ўсё, нядаўна. Бо вы – беларусы. Пра бульбу і пра ўсё тое, на чым “замешана” беларуская нацыянальная кухня, мы і павядзём сёння гаворку. Читать далее