banner

Гарачае і дажджлівае надвор'е чакаецца на бягучым тыдні ў Беларусі

15 Июня’20
790


Гарачае і дажджлівае надвор'е чакаецца на бягучым тыдні ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У мінулыя выхадныя разам з навальнічнымі хмарамі і моцнымі дажджамі назіралася халаднаватае надвор'е. У нядзелю, 14 чэрвеня, тэмпература ў асноўным была 13-19 градусаў цяпла, толькі па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей паветра прагравалацца да плюс 20-25. Такі тэмпературны фон аказаўся на 2-3 градусы ніжэйшы за кліматычную норму.

"Але паніжэнне тэмпературы было кароткачасовым. На бягучым тыдні ў шматкіламетровай тоўшчы атмасферы зноў усталююцца паўднёва-ўсходнія патокі, паветраныя масы на Беларусь зноў пачнуць паступаць з поўдня еўрапейскай часткі Расіі і з усходняй акваторыі Чорнага мора, дзе скапілася вельмі цёплае і вільготнае паветра. Таму сезон дажджоў, у нас, мяркуючы па ўсім, прадоўжыцца. За мінулую палавіну чэрвеня вільгаці ўжо дастаткова, а па паўночна-ўсходняй частцы краіны ў асобных рэгіёнах ужо празмерная колькасць, тут выпала амаль паўтары месячнай нормы ападкаў", - расказалі сіноптыкі.

У аўторак, 16 чэрвеня, умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферны фронт і цёплая вільготная паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў слабы, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, удзень - 23-29 вышэй за нуль, ва ўсходніх раёнах месцамі да плюс 30.

У сераду, 17 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе краіны, будуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Уначы будзе ад 14 да 20 градусаў цяпла, удзень - 25-31 вышэй за нуль.

У чацвер, 18 чэрвеня, прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература ноччу - 15-20 градусаў цяпла, удзень - плюс 25-31.

У пятніцу, 19 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Вецер будзе ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература ноччу складзе 15-20 вышэй за нуль, днём - плюс 25-32.

Паводле даных сіноптыкаў, у бліжэйшыя выхадныя чакаецца пераважна цёплае надвор'е, толькі ў паўночных, паўночна-заходніх раёнах, куды спыніцца прыток гарачыні, паветра будзе больш свежае.

Предыдущая статья

Свислоччина на карте Беларуси: торговая сфера