banner

У чароўным карагодзе

30 Декабря’17
1230

У чароўным карагодзе

У навагоднім танцы закружыліся навучэнцы Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы разам з Дзедам Марозам і Снягуркай. Да сустрэчы дарагіх гасцей яны рыхтаваліся грунтоўна: школа ператварылася ў казачнае царства, у якім усё дыхае чараўніцтвам. Кожны куток упрыгожаны навагоднімі цацкамі, атрыбутамі Новага года, зробленымі рукамі навучэнцаў і педагогаў. А галоўны яго сімвал – прыгажуня ёлка – сустракае ўсіх адразу ў фае. Старанні і дзяцей, і дарослых высока ацаніла журы традыцыйнага агляду-конкурсу на лепшае афармленне тэрыторый, фасадаў і холаў будынкаў, які праходзіць сярод устаноў адукацыі раёна. У гэтым годзе перамога дасталася ханявіцкім педагогам і школьнікам.

 

У чароўным карагодзе

Штогод у студзенi нам верыцца,
Што Новы год – няйначай – вернецца,
Заснежыць, завiхурыць завiрухай…
Цiшэй! Хтось грукае ў акно. Iдзi, паслухай!
Так, гэта ён – вясёлы Дзед Мароз!
За пазухай прынёс ён нам мароз,
Сняжынак i надзей багата,
Прынёс нам цуд, а з iм – настрой i свята.
Сядзець на месцы, дружа, мабыць, годзе!
Закружымся ў чароўным карагодзе,
Няхай зямля пад снегам загудзе:
Да нас зноў Новы год iдзе!

 

 

Наталля ТУРКО,

Фота Людмилы БАЛЫШ.

 

Предыдущая статья

«У Рыся» – это стиль и гармония