banner

У Рэспубліцы Карэя праходзяць парламенцкія выбары

15 Апреля’20
627

g.jpgЧарговыя парламенцкія выбары праходзяць сёння ў Рэспубліцы Карэя, паведамляе агенцтва "Рэнхап".

Больш як 14 тыс. выбарчых участкаў адкрыты з 6.00 да 18.00. Грамадзяне выбіраюць 300 дэпутатаў Нацыянальнага сходу. Цікава, што краіна стала першай у свеце, дзе ўсеагульныя выбары праходзяць на фоне пандэміі COVID-19.

Паводле даных Нацыянальнай выбарчай камісіі (NEC), на 16.00 па мясцовым часе ў выбарах прынялі ўдзел 26,3 млн чалавек, або 59,7 працэнта ад агульнай колькасці выбаршчыкаў (44 млн). Яўка, што ўключае 26,69 працэнта выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, на 9,5 працэнта вышэй, чым у гэты ж час на папярэдніх выбарах 2016 года.

Асноўная барацьба разгортваецца паміж правячай Дэмакратычнай партыяй "Табура" і кансерватыўнай Аб'яднанай партыяй будучага. У ходзе перадвыбарнай агітацыі прадстаўнікі правячай партыі рабілі ўпор на магчымасць даць прэзідэнту краіны Мун Чжэ Іну і ўраду прадаўжаць барацьбу з COVID-19 і яе эканамічнымі наступствамі, паведамляе ТАСС. Адзначаецца эфектыўнасць прынятых ужо ўладамі мер, дзякуючы якім удалося купіраваць успышку COVID-19 і скараціць захваральнасць з 900 чалавек у дзень да 25-30.

Па стане на 15 красавіка, колькасць людзей, якія заразіліся каранавірусам у Рэспубліцы Карэя, дасягнула 10,5 тыс., з пачатку эпідэміі ў краіне памерлі 225 чалавек, выздаравелі 7,6 тыс.

Предыдущая статья

10 апреля на границе Свислочского и Пружанского районов произошло дорожно-транспортное происшествие