banner

Першы ўрок аб малой радзіме

10 Сентября’20
662


Традыцыйна 1 верасня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы прайшоў першы ўрок, прысвечаны Году малой радзімы «Я нарадзіўся тут, і край мне гэты любы». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслачы, якія знаёміліся з куточкамі малой радзімы і славутымі людзьмі нашай Бацькаўшчыны. 

У час мерапрыемства вядучыя Іна Цюляева і Наталля Краўчук акцэнтавалі ўвагу на прыгажосці свіслацкага краю, якая захапляе і ўражвае сваімі краявідамі. Шмат цікавага прагучала аб гісторыі і сучаснасці нашага раёна. Важна і тое, што менавіта гісторыю радзімы ствараюць людзі. Свіслаччына ганарыцца сваімі паэтычнымі талентамі, яна стала крыніцай натхнення для многіх паэтаў і пісьменнікаў. Ад удзельнікаў мерапрыемства прагучалі паэтычныя радкі, прысвечаныя Свіслаччыне. Увогуле ўсё было накіравана на далейшае супрацоўніцтва вучняў і бібліятэкі, паколькі работа з кнігай дае мноства ведаў, дапаўняючы агульны кругагляд. 

Для ўсіх прысутных у добразычлівай атмасферы адбыўся прагляд відэа «Свіслаччына. Твая малая радзіма» ад пазнавальнай турыстычнай праграмы «Маршрут построен». Вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа па славутых мясцінах раёна. 

У  канцы мерапрыемства бібліёграф Іна Цюляева больш змястоўна расказала пра кніжныя выданні, размешчаныя на выставе, арганізаванай у рамках тыдня беларускага пісьменства і друку.

У цэлым, першы ўрок у сценах бібліятэкі быў вельмі карысным: вучні атрымалі не толькі важную і цікавую інфармацыю, але і актыўна абмяркоўвалі актуальныя аспекты жыцця сваёй малой радзімы.  

Ксенія Герман, вучаніца 11 “В” класа:

– На сённяшнім мерапрыемстве я больш дэталёва пазнаёмілася з гісторыяй Свіслаччыны. Для мяне сталі адкрыццем некаторыя звычкі графа Вінцэнта Тышкевіча – уладальніка Свіслачы XVIII стагоддзя. Акрамя гэтага, даведалася шмат новай інфармацыі пра Дзень беларускага пісьменства і прасачыла гісторыю станаўлення і развіцця кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі. Наведваю бібліятэку некалькі разоў у месяц, для таго, каб пацікавіцца кніжнымі навінкамі і рознай інфармацыяй перыядычнага друку.  

Вольга БОТВІЧ
Фота аўтара

Предыдущая статья

Погоны для начальника