Марыя Самалевіч, кіраўнік народнага тэатра-студыі гульні "Карагод":
– На сваім падворку мы прадстаўлялі Свіслацкі раён. Мы прывезлі на апошні дзень Фестывалю прысмакі, якія людзі нашай малой радзімы гатавалі шмат стагоддзяў.
Перш за ўсё, нашу беларускую банкуху, якая занесена ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны. Яе выпякаюць у Поразава, і нашыя продкі гатавалі яе толькі па вялікім святам, бо для гэтага пірага патрэбна амаль 60 яек.
Таксама ў нашым падворку прымалі ўдзел прадстаўнікі з Ханявіч, дзе праводзіцца брэндавае мерапрыемства "Ханявічскія бліночкі". З імі звязана цікавая гісторыя паходжання: хлеб у нашых вёсках выпякалі толькі раз на тыдзень, і яго не хапала на вялікую сям'ю, тады нашыя продкі рабілі вось такія бліночкі, якія дапамагалі працягнуць да наступнага "хлебнага" дня. Таксама для гасцей Фестывалю мы падрыхтавалі грыбны суп, які робіцца з інгрэдыентаў, вырашчаных у пушчы. Ён вельмі папулярны ў гасцей, але ўсім хапіла.
Мы запрашаем усіх на Свіслаччыну на фестываль "Бацькава булка", які будзе праходзіць 20 жніўня і дзе мы таксама будзем прадстаўляць розныя стравы. Мы прымаем удзел у мерапрыемствах свята з першага Фестывалю. І калі ўспамінаем мінулыя гады, то з упэўненасцю можам сказаць, што Фестываль вельмі павялічыўся, больш людзей стала цікавіцца нацыянальнымі асаблівасцямі.
А самае галоўнае, што мы працуем дзеля людзей.
Дамір Сталярчук