banner

Святло яго душы

20 Февраля’17
1678

Святло яго душыТрапяткімі пальцамі дакранаюся да кожнага добра знаёмага пераплёту на крыху пасівеўшай ад пылу кніжнай паліцы. Хвіліна-другая і вір успамінаў пад мілагучнае шапаценне старонак зацягвае мяне ў краіну чароўных мар, шчырых перажыванняў і бліскучых перамог. Што ні аўтар – новы погляд на жыццё, новае натхненне, новая магчымасць пераасэнсаваць сваё светаўспрыманне. Адна кніжачка прыцягвае маю ўвагу. На першай старонцы некалькі радкоў, напісаных рукой паэта ў Дзень беларускага пісьменства, які адзначаўся ў Шчучыне ў верасні 2015 года. Аўтарскі аўтограф як напамін аб шматграннасці свету, як адбітак на сэрцы кожнага ўдзячнага чытача.


Гвідон Іосіфавіч Ждановіч нарадзіўся ў 1930 годзе на Магілёўшчыне ў вёсцы Уборак. Скончыў Талькаўскую сярэднюю школу і Мінскі юрыдычны інстытут. Працаваў на прававой ніве, у тым ліку ў Свіслацкім раёне. Зараз на пенсіі. Жыве ў г. Шчучыне на Гродзеншчыне. Піша вершы са студэнцкіх гадоў. У кнізе з аўтарскім аўтографам “Святло душы” сабраны творы розных гадоў і рознай тэматыкі. У асноўным яны прысвечаны прыродзе роднага краю, светлай бацькаўшчыне, роздуму аб пражытым і сутнасці жыцця, успамінам аб вайне, маладосці, каханні.

 

***

Раскрыеш кнігу праз гады…
Цяпло паэзіі адчуеш.
І слова роднае тады
На смак, як яблык, пакаштуеш.

Яго нязгаслае святло,
Яго высокае гарэнне
Няўзнак захопяць у палон
Сваёй метафарай нятленнай.

Узвысяць роздуму крыло.
А ланцужок радка скупога
Падасца радасці паслом
Ці сувязным з другой эпохі…

 

Аўтар рубрыкі Вольга БУБЕНЧЫК.

Предыдущая статья

Минтруда и социальной защиты прокомментировало декрет №3
Похожие новости