Малым я быў – за руку ты вадзіла,
І на калені цёплыя садзіла,
І казкі баяла, і шкадавала,
І ўсю сябе да рэшты аддавала…
Гады, гады, у іх літасці няма,
Як не хацеў бы – нельга затрымаць
Іх бег – жыцця закон такі –
Адзін адзіны і на ўсе вякі…
Цяпер мая чарга цябе вадзіць,
За ўсю любоў, што мне дала, плаціць.
Матулечка, ты мудрасці крыніца,
З якой мне піць, і піць, і не напіцца…
Няхай ляцяць гадочкі чарадою.
Дай руку мне. Не бойся, я з табою.
Фото Григория ШИРЯЕВА.
На фото: Виктор Павилич с мамой Марией Петровной.