banner

Юбілейныя паштоўкі

29 Ноября’18
3279
Павіншавалі з юбілеем «Свіслацкую газету» вучні 8 класа Навадворскай СШ.



Тэматычная інфармацыйная гадзіна «Свіслацкай газеце» – 75 гадоў» прайшла напярэдадні свята. Ад патрапіўшага на ўрок госця – Газеты – навучэнцы даведаліся пра гісторыю раёнкі, яе складаны лёс у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама розныя цікавыя звесткі. 






Рабяты высветлілі асноўны накірунак дзейнасці газеты, расказалі пра рубрыкі і матэрыялы, якія друкуюцца на старонках раёнкі. У кожнага з дзяцей свае перавагі: нехта любіць чытаць «Нашы конкурсы», а некага цікавіць рубрыка «У раёне», іншыя ўзгадваюць «Юбіляры». Таксама вельмі падабаюцца школьнікам тэматычныя старонкі «Літаратурная гасцёўня», «Школьная планета», «Гасцінец», «Навіны краіны», «На ўсякі пажарны». Вельмі радуюцца навучэнцы, калі бачаць сябе ў любімай раёнцы, а таксама артыкулы пра сваіх аднавяскоўцаў.





Завітала на інфармацыйную гадзіну школьны бібліятэкар Марыя Панотчык, якая пазнаёміла дзяцей са звесткамі аб падпісчыках раёнкі.

Яркія і прыгожыя віншавальныя паштоўкі з найлепшымі пажаданнямі для «Свіслацкай газеты» і яе калектыва стварылі навучэнцы ў канцы мерапрыемства.





Сняжана ЖУРНЕВІЧ.  
Фота і відэа аўтара.

Читайте также:

Нам 75! Новые вершины готовы покорять!

Предыдущая статья

Урокам – время, газете – час