banner

Мы пішам пра вас і для вас!

05 Мая’20
2320

Паважаныя нашы падпісчыкі і чытачы!

У сваё прафесійнае свята мы хочам звярнуцца да вас са шчырымі словамі падзякі за шматгадовае сяброўства і адданасць, за цікавыя сюжэты, за свежыя ідэі.

Многія з вас назаўсёды ўпісаны ў гісторыю Свіслацкага раёна газетнымі радкамі, пра кагосьці журналісты абавязкова напішуць і раскажуць. Важна адно – мы заўсёды сустракаемся з вамі з задавальненнем, прадчуваючы цікавую размову і жывыя эмоцыі. Спадзяёмся, што гэта ўзаемна.



Наша галоўная задача – інфармаваць жыхароў раёна аб сутнасці дзяржаўнай палітыкі, аб’ектыўна і прафесійна асвятляць дзейнасць мясцовых органаў улады, а таксама расказваць пра грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Свіслаччыны. Але ці ж было б гэта магчыма без цеснага супрацоўніцтва з рознымі структурамі, якое фарміравалася і набірала сілу на працягу дзесяцігоддзяў існавання раёнкі? Мяркую, што не. Тым больш мы ўдзячныя ўсім кіраўнікам за паразуменне.



Дарагія сябры «Свіслацкай газеты», дзякуючы вашай неабыякавасці да лёсу раёна, яго сучаснасці і будучыні мы ўздымаем на старонках газеты шмат праблемных пытанняў. Уздымаем, каб вырашаць іх разам, бо нам тут жыць і гадаваць дзяцей. 

Але з большым задавальненнем і гонарам журналісты пішуць пра вашу самаадданую працу, выдатную вучобу, творчыя дасягненні і перамогі, бо гэта тое, што ніколі не страціць сваёй каштоўнасці, як бы цяжка нам часам ні было. 



Дазвольце ж, паважаныя, павіншаваць вас з нашым прафесійным святам і пажадаць нам усім шматгадовай плённай працы на блага малой радзімы. Мы пішам пра вас і для вас!

З павагай галоўны рэдактар Вольга БУБЕНЧЫК

Предыдущая статья

Гражданам Литвы разрешили выезжать из страны