banner

Супрацоўніцтва з высокім вынікам

23 Февраля’18
1874

Супрацоўніцтва  з высокім вынікам

Названы пераможцы і актыўныя ўдзельнікі рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва.

 

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прафесіяналаў самага высокага ўзроўню прайшла ў Мінску напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, які ў гэтым годзе мае асаблівае гучанне – 100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь.


– У тэматыцы гэтага конкурсу мы пастараліся аб’яднаць два ўзаемазвязаных паняцці – патрыятычнае выхаванне і будаўніцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, – адзначыў ва ўступнай прамове міністр абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Раўкоў. – І сёння з поўнай упэўненасцю можна гаварыць аб высокай выніковасці супрацоўніцтва Узброеных Сіл і сродкаў масавай інфармацыі. Дзякуючы творчасці сотняў журналістаў, пра беларускую армію, яе магутнасць і патэнцыял добра ведаюць не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Я жадаю вам поспехаў у нялёгкай, але вельмі важнай для нашай краіны справе.

Супрацоўніцтва  з высокім вынікам

 
Да пажаданняў і віншаванняў міністра абароны далучыўся міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, успомніўшы багатыя традыцыі беларускай вайсковай перыёдыкі. Затым адбылася доўгачаканая цырымонія ўзнагароджання. Калектыў рэдакцыі «Свіслацкай газеты» ў ліку іншых быў удастоены Дыплома Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


У конкурсе, які дасягнуў сапраўды рэспубліканскага маштабу, у гэтым годзе ўдзельнічала 126 заявак, што на 10 працэнтаў больш, чым у 2017-м. Вынікі конкурсу падводзіліся ў сямнаццаці творчых намінацыях у чатырох асноўных групах: друкаваныя СМІ, тэлебачанне, радыё і інфармацыйныя агенцтвы.

 

 

Вольга БУБЕНЧЫК.

Предыдущая статья

Орденом Матери награждены 136 женщин из различных регионов Беларуси