banner

За датамі схаваныя лёсы

29 Июля’25
736

Дзве бабулькі з Ханявіцкага сельсавета ўчора адзначылі юбілеі. Соф’я Іванаўна Васіліца з Куклічаў сустрэла свой 95-ты дзень нараджэння, а Соф’я Данілаўна Тарановіч з Падчарнеяк – 80-ты. З такой нагоды павіншаваць юбіляршаў прыехаў старшыня Ханявіцкага сельскага Савета Браніслаў Дзічкоўскі. Да яго далучыліся старасты вёсак Валянціна Такарчук і Рыта Белавус. Імянінніцы пачулі шмат цёплых і шчырых слоў падзякі за шматгадовую працу, за актыўную жыццёвую пазіцыю, за дабрыню і спагадлівасць. Віноўніцам урачыстасці з самымі шчырымі пажаданнямі былі ўручаны кветкі і падарункі. Соф’ю Тарановіч, як аднагодку Вялікай Перамогі павіншавалі і работнікі Ханявіцкага сельскага філіяла-клуба.


Дзевяноста пяць і восемдзесят гадоў за плячамі ў гэтым мілых бабулькаў. Салідныя даты! А за імі, гэтымі датамі схаваныя лёсы.

Здавалася б, лёсы гэтых жанчын мала падобныя. Адна нарадзілася ў ліпені 1930-га. Адзінаццаць гадкоў было дзяўчынцы, калі ў дзверы вайна пагрукалася нямецкім ботам. На гэтым дзяцінства і скончылася. Другая з’явілася на свет у ліпені 1945-га. У той незабыўны год, калі пачаўся адлік мірнага жыцця, калі ўжо ні яе дзяцінству і нікому другому нішто не пагражала.

Яны жывуць у розных вёсках, але ў адным сельскім савеце. І, можа нават незнаёмыя. І ўсё ж ёсць у гэтых даўно пасівелых жанчын нешта падобнае, для абедзвюх аднолькава блізкае і дарагое.

Па-першае, адну і другую завуць Соф’ямі. Па-другое, яны пражылі доўгае і вельмі годнае жыццё, выгадавалі дастойных дзяцей, дачакаліся унукаў, праўнукаў. Па-трэцяе, на іх спрацаваных далонях адна галоўная лінія – лінія працы. Іх рукі ніколі не ўпрыгожвалі дарагія пярсцёнкі, асноўным упрыгожаннем гэтых рук былі мазалі. Абедзвюх не песціў лёс, не сыпаў манну з неба, абедзьве добра ведаюць цану кавалку хлеба на стале. Адна і другая даўно аўдавелі, але не адчуваюць сябе самотнымі, таму што спяшаюцца да родных матуль дзеці, памятаюць любую бабулю ўнукі, праўнукі. Няхай жа доўжыцца жыццё ў гэтых добразычлівых бабуль, каб сустрэлі яны яшчэ не адзін юбілей, пацешыліся яснаму сонейку, мірнаму небу, кветкам у агародчыку і звонкаму зязюльчынаму “ку-ку”.  

Ядвіга КОБРЫНЕЦ

Фота аўтара

Предыдущая статья

Фишинговая ловушка: как мошенники крадут данные под видом оформления паспортов