banner

Карнавал фарбаў

09 Августа’21
913
У любую пару года, акрамя зімы, у кветніку Алены Клімчук сапраўдны карнавал фарбаў. 



Снег не паспявае сысці цалкам, а ўжо пралескі ветліва ўсміхаюцца гаспадыні і аднавяскоўцам. А ўслед за імі – нарцысы, цюльпаны. Але і гэтыя прыгожыя кветкі яшчэ не паспяваюць скінуць сваё ярка-каляровае ўбранства, як пачынаюць уступаць у пару цвіцення лаватэра, півоні, гваздзікі, цыніі... Потым – гладыёлусы, вяргіні... Усім досыць месца пад сонцам. Такая сакавітая разнакаляровасць у ружова-фіялетава-бірузовых адценнях вельмі радуе, дзе ўсё прыемна  ўжываецца ўперамешку з белым, жоўтым і чырвоным. Гэта нагадвае карціны таленавітага мастака, які падгледзеў у прыроды ўсе тонкасці і ўзяў сабе на заметку, каб даставіць радасць усім, хто будзе любавацца такой незямной прыгажосцю.

Валянціна ХАМЧУК
Фота аўтара

Предыдущая статья

На планерке у председателя райисполкома: "Слышим – мобилизация, а по факту – дестабилизация"