banner
Творцы прыгожага
11:55 17 Марта’21
910
Педагога сацыяльнага Анастасію Рублік i кіраўніка фізічнага выхавання Наталлю Бойка аб’ядноўваюць мастацкiя здольнасці, якія яны ўжываюць у сваёй асноўнай прафесiйнай дзейнасцi.



Анастасiя Рублiк і Наталля Бойка па сумяшчальнiцтве з асноўнай дзейнасцю з’яўляюцца педагогамі дадатковай адукацыі, вядуць заняткі ў творчых гуртках “Вясёлая палітра” і “Ручное ткацтва”. Адначасова Наталля Уладзіміраўна вучыць дзяцей маляваць у нетрадыцыйных тэхніках нестандартнымі для гэтага занятку прадметамі: відэльцам, ватовай палачкай, пальчыкам, зубной шчоткай, мятай паперай, трубачкай для соку і інш. Анастасія Генадзьеўна далучае выхаванцаў да аднаго з відаў традыцыйнага нацыянальнага мастацтва – ручнога ткацтва на прыкладзе тэхналогіі габеленапляцення. Насычаныя творчасцю гады працы прынеслi педагогам пачуццё вялiкага задавальнення, рэалізацыю самых розных ідэй.

Падчас правядзення рамонтных работ ва ўстанове адукацыі педагогі вырашылі намаляваць казачных герояў на сценах дзiцячага сада. Яны з энтузіязмам выканалi яркімі фарбамі i мастацкiмi пэндзлямi цiкавы роспic на сценах групавых пакояў, дзіцячых спальняў, кабінета дэфектолага і фае. Цяпер кожную раніцу ў дзіцячым садзе дашкалят вiтаюць не толькі любімыя выхавальнікі, але і добрыя звяркi. 
Такія змены ў інтэр’еры дзiцячага сада выклікалі станоўчыя эмацыянальныя водгукi дзяцей, іх бацькоў, падзяку ад адміністрацыі. А гэта – самая галоўная ўзнагарода для педагогаў-мастачак і магутны стымул для самаўдасканалення, паляпшэння i ўвасаблення сваiх творчых здольнасцей, каб ствараць новае, непаўторнае, сацыяльна значнае.

Наталля СЕМЯНЯКА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 2 г. Свіслачы 

Предыдущая статья

Жителям частного сектора Свислочи развозят контейнеры