banner

Разам з сябрамi

16 Сентября’20
922
У першы вераснёўскі дзень прыгожа прыбраныя дашкаляты з цудоўным настроем спяшаліся ў дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Свіслачы, каб дружнай сям’ёй сустрэць Свята ведаў. 

Пасля летняга адпачынку дзеці са шчырым натхненнем віталі адзін аднаго і свой любімы дзіцячы сад. І хоць у школу ім яшчэ рана, але ж так не церпіцца пазнаць шмат новага і цікавага ў краіне ведаў. 

Сапраўдным сюрпрызам для дзяцей стаў візіт паважаных гасцей, якія прыйшлі не з пустымі рукамі. Калектыў ДРБУ-209 на чале з кіраўніком прадпрыемства Віктарам Мікалаевічам Кучынскім падарылі дашкалятам цудоўныя падарункі: наборы для канструявання, мазаіку, каляску для прадуктаў, гульнёвы набор “Магазін”.



Уражанням дзяцей не было мяжы! І наогул, з калектывам ДРБУ-209 у дашкольнага цэнтра наладжана цеснае супрацоўніцтва – дапамога ў час падрыхтоўкi да новага навучальнага года, добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншыя пытанні рашаюцца аператыўна i станоўча. 

Вялікую падзяку дзеці і работнікі ўстановы дашкольнай адукацыі таксама выказваюць IП Верамчуку В. С., калектыву КСУП “Стракелі” на чале з Ю.С. Кулічыкам за сумесную дзейнасць i падтрымку. 



Прыгожыя песні пра Радзiму ўзбадзёрылі дзяцей і яшчэ раз упэўнілі нас, дарослых, што будучыня нашай краіны надзейная і шчаслівая.

Наталля БАРЭЛЬ, загадчык дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Свіслачы

Предыдущая статья

С 2021 года Барбадос официально станет республикой