banner

Водар традыцый

15 Сентября’21
1033
На акцыю «Спадарыня Банкуха» запрасілі сёння свіслачан гісторыка-краязнаўчы музей і раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.



У рамках Дзён еўрапейскай спадчыны ў Беларусі і напярэдадні Дня народнага адзінства, – адзначыла старэйшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Шкулепа, – мы вырашылі звярнуцца да нашых традыцый, а дакладней, да традыцый прыгатавання такой самабытнай стравы, як банкуха. Гэта поразаўскі брэнд, бо менавіта ў Поразаве жывуць Алена Козюк і Ганна Шалкевіч, якія з’яўляюцца носьбітамі традыцый выпякання рагатага пірага. Надае вагі нашай банкусе і той факт, што зараз яна ўнесена ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. І гэта наш агульны гонар – поразаўскі, свіслацкі, беларускі. Аб чым мы і расказвалі ўсім цікаўным прахожым, якія не прамінулі завітаць у музейны дворык і пазнаёміцца з арганізаванай тут выстаўкай, цэнтральнай фігурай якой стала сама Спадарыня Банкуха.

На памяць аб акцыі ўдзельнікі атрымалі ад арганізатараў рэцэпт прыгатавання поразаўскага пірага і бутаньерку з беларускім арнаментам. Ну і, вядома, з імі застанецца і ўспамін аб незабыўным водары банкухі.

Наталля ТУРКО

Предыдущая статья

Есть идея?