banner

Свіслач прыняла перасовачную выстаўку па лініі ўпраўлення культуры аблвыканкама «За Беларусь!», прысвечаную Дню народнага адзінства

31 Августа’22
1230

Пачынаючы з верасня мінулага года экспазіцыя аб’ехала практычна ўсю Гродзеншчыну. Свіслаччына прыняла яе з Ваўкавыскага раёна, а перадасць Бераставіцкаму.



Выстаўка ўяўляе сабой дзесяць тэматычных банераў. У цэнтры ўвагі – падзеі 17 верасня 1939 года, якія аб’ядналі Заходнюю і Усходнюю Беларусь. Сабраны матэрыял паказвае, што такое Беларусь пасля Рыжскага мірнага дагавора і якія межы мела Беларуская СССР у 1940-м. Героі таго дня, калі адбыўся акт гістарычнай справядлівасці, – вядома, чырвонаармейцы. «Много подлинного героизма проявили бойцы, командиры и политработники Красной армии в боях за освобождение Западной Белоруссии и Западной Украины. Вот один из героев – красноармеец-пулеметчик Б. В. Пронин. Он тридцать минут отражал нападение сотни поляков, вырвался из окружения и спас раненого красноармейца тов.


Рогового», – распавядае выстава. На архіўных фотаздымках – пераможныя парады. Адчуваецца людскі настрой: «Да здравствует объединенная Советская Беларусь! – этот лозунг повторили на разных языках тысячи плакатов и десятки тысяч голосов на демонстрации в Белостоке. Это был голос всего народа». Пра Чырвоную армію склаліся радкі ў Якуба Коласа: «Няма граніц, няма паноў – сышло іх панаванне: збуцвеўшы лад былых вякоў з магілы не паўстане. Над стомленай краінай сцяг агнём Крэмля пылае…»


Выбары ў Народны Сход Заходняй Беларусі, абвяшчэнне тут Савецкай улады, уваход Заходняй Беларусі ў склад Савецкай Беларусі, прыняцце Дэкларацыі аб канфіскацыі зямель памешчыкаў на карысць сялян, уладкаванне жыцця на вызваленнай тэрыторыі – выстаўка нагадвае пра ўсе важныя этапы новага жыцця ў Заходняй Беларусі пасля 17 верасня 1939 года. Цікавасць выклікаюць банеры «Беларусь шматнацыянальная» і «Беларусь шматканфесійная». Калі ўважліва разгледзець іх, то знойдзеш і свіслацкіх палякаў (фота датавана 1932 годам).


На выстаўцы можна пазнаёміцца са зместам старых перыядычных выданняў, патрымаць у руках газеты «Сялянская ніва» (1926 год), «Беларускі звон» (1922 год), «Беларускія ведамасьці» за 1921 год, што выдаваліся ў Вільні, «Жыцьцё беларуса» за 1925 год («Сяляне! – чытаем на першай старонцы. – Памятайце, што «Жыцьцё беларуса» – гэта вашая газэта, якая няўхільна бароніць вашыя нацыянальныя і сацыяльныя інтарэсы...»), ілюстраваны часопіс беларускай моладзі «Шлях моладзі» (1938–1939 гады), часопіс гумару, жартаў і сатыры «Маланка» (1928).



Размясцілася выстаўка ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці і будзе экспанавацца тут на працягу трох тыдняў – да 18 верасня.

Наталля ТУРКО

Фота аўтара

Предыдущая статья

Можно ли сжигать мусор на приусадебном участке?