banner

Народны каляндар

07 Апреля’08
2853
      8 красавіка. Імяніны: пр. Алы, Ларысы, Васіля, Гаўрылы, Сілы, Сямёна; к. Цэзарыны, Дзіяніза, Януара.
      9 красавіка. Дзень Матруны. Сходзіць апошні снежны шарпак, прылятаюць кнігаўкі. У народзе кажуць: “Кнігаўка прыляцела — на хвасце ваду прынесла”, “На Матруну шчупак хвастом лёд прабівае”. Імяніны: пр.  Івана; к. Марыі, Марцэля.
      10 красавіка. Імяніны: пр. Іларыёна, Сцяпана, Яўстрата; к. Макара, Міхала.
      11 красавіка. Імяніны: пр. Астапа, Івана, Кірылы, Марка; к. Лявона, Філіпа.
      12 красавіка. Дзень Юльяна. Імяніны: пр. Засіма, Сафрона; к. Віктара, Зянона, Людаслава.
      13 красавіка. Пачатак Пахвальнага тыдня. “Дзікая качка яйцом пахваліцца”. Імяніны: пр.  Іааны, Апалонія, Веньяміна, Інакенція, Іоны, Іпата; к. Марціна, Пшыбыслава, Пшэмыслава.
      14 красавіка. Прабуджэнне хатніка. Дзень Марыі. Дзень жартаў і падману. Вясновае разводдзе. У народзе яшчэ называюць Мар'я — пустая капуста, бо да гэтага часу заканчваюцца ўсе запасы кіслай капусты. Імяніны: пр. Абрама; к. Людвіны, Юстыны, Валяр'яна, Лямберта.

Предыдущая статья

От ревкомов до комиссариатов