banner

Задала зіма работы!

15 Декабря’20
1831
 “Ой, зіма, зіма, зіма! Весялей цябе няма! Горка, санкі, гоман, смех, сіні вечар, белы снег”, – узгадваюцца словы Петруся Броўкі, гледзячы на маленькіх гарэз, якія бавяць свой час на заснежанай пляцоўцы.



Для дзяцей наступіла самая вясёлая пара – снежная. Як жа тут усядзець на месцы, калі зямлю заслаў мяккі снег?! Колькі зімовых гульняў і забаў вабяць хлопчыкаў і дзяўчынак! 



Выхаванцы ясляў-сада № 2 г. Свіслачы вельмі любяць зімовыя прагулкі, на якіх можна не толькі падыхаць свежым паветрам, паназіраць за прыродай, умацаваць сваё здароўе, але і пагуляць з сябрамі ў любімыя гульні са снегам. А што яшчэ патрэбна для добрага настрою ў цудоўны снежаньскі дзянёк?





Сняжана ЖУРНЕВІЧ
Фота аўтара

Предыдущая статья

В Свислочском районе изъято свыше тонны браги