banner

У падарунак – экскурсія

10 Января’19
1442
У рамках навагодняй акцыі «Нашы дзеці» вучні Навадворскай СШ атрымалі незвычайны падарунак. Для дзяцей і іх бацькоў шэфамі школы  – УСП «Новы Двор-Агра» – была арганізавана экскурсія на філіял «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот».



Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце філіяла «Завод Хімвалакно» Вячаслаў Жаваранак і работнікі прадпрыемства цёпла сустрэлі педагогаў, вучняў і бацькоў. 

Спачатку для дзяцей і дарослых быў арганізаваны салодкі стол. Удзельнікам экскурсіі  прадэманстравалі дакументальны фільм «Гісторыя ўзнікнення завода «Хімвалакно». Вучні і бацькі атрымалі магчымасць паназіраць за працай работнікаў прадпрыемства ў розных цахах, сваімі вачамі ўбачыць, як ствараюць поліамідныя і поліэфірныя ніці і валокны. Свае дзверы адчыніла ім і  лабараторыя якасці прадукцыі, дзе  дзеці і дарослыя змаглі сачыць за праверкай  на якасць поліэфірнай ніці.



Школьнікі  атрымалі адказы на многія пытанні: «Якія спецыяльнасці запатрабаваны  на заводзе?», «Якія ёсць вакансіі на дадзены момант?», «Дзе можна атрымаць адукацыю, каб потым прыйсці працаваць на прадпрыемства?», «Якая  заработная плата ў работнікаў?», «Якія сацыяльныя гарантыі яны маюць?»

Таксама з Вячаславам Мікалаевічам усе адправіліся на экскурсію па тэрыторыі  і ў музей «Гродна Азот». Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі расказ экскурсавода аб адным з буйнейшых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, якое забяспечвае патрабаванні не толькі айчыннага, але і замежнага аграпрамысловага комплексу ў азотных мінеральных угнаеннях.



Школьнікі даведаліся, што прадукцыя пастаўляецца амаль ва ўсе краіны свету і  што на тэрыторыі «Гродна Азот» могуць размясціцца дзве маленькія дзяржавы, такія, як Манака. Рабят вельмі зацікавіла, што на прадпрыемстве выпускаецца адно з рэчываў, якое ўваходзіць у склад Coca-Cola.

Дзеці і дарослыя з добрым настроем і новымі ўражаннямі вярталіся дадому. Толькі шчырыя словы падзякі выказвалі навучэнцы і іх бацькі арганізатарам экскурсіі.

Таццяна САЎКО,  
намеснік дырэктара па  выхаваўчай рабоце Навадворскай СШ.

Предыдущая статья

Беларусбанк выпускает новые облигации: какова доходность?