banner

«Каго любіш? Люблю Беларусь!»

18 Февраля’18
1971

«Каго любіш?  Люблю Беларусь!»

Свіслаччына – край са шматвяковай гісторыяй. Лёсы многіх знакамітых людзей звязаны з нашай малой радзімай.

 

Кастусь Каліноўскі – слаўны сын беларускага народа, адзін з таленавітых кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гадоў на Беларусі і Літве, грамадска-палітычны дзеяч, мысліцель, публіцыст і паэт.


І хоць спадчына Кастуся Каліноўскага невялікая: сем нумароў газеты “Мужыцкая праўда”, некалькі лістоў, вершаў і інструкцый па кіраўніцтву паўстаннем – сваёй дзейнасцю ён аказаў значны ўплыў на далейшае развіццё беларускай мовы і літаратуры, нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

«Каго любіш?  Люблю Беларусь!»

 

«Каго любіш?  Люблю Беларусь!»

 


2 лютага 2018 года споўнілася 180 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Менавіта да гэтай даты ў Свіслацкім гісторыка-краязнаўчым музеі пачала працаваць выстава “Імя ў гісторыі”.


Наведаўшы выставу, можна ўбачыць вельмі цікавыя экспанаты: плакаты, эскізы дэкарацый, напісаныя знакамітым мастаком Паўлам Масленнікавым да оперы Дзмітрыя Лукоса, афішы да оперы “Кастусь Каліноўскі”, лінагравюры Міколы Купавы, карціны беларускіх мастакоў.


Выстава працягне сваю працу да пачатку сакавіка.

«Каго любіш?  Люблю Беларусь!»

 

Ігар БАЯРКІН.

 

 

 

 

Предыдущая статья

Силовики стали на лыжи
Похожие новости