banner

Самагонны апарат у хмызняку

22 Июля’20
1325


За шэсць месяцаў бягучага года супрацоўнікамі міліцыі выяўлена 6 ачагоў самагонаварэння, знішчана больш за 3,6 тоны вадкасці з утрыманнем спірту, прыцягнута да адказнасці 17 чалавек, паведамілі ў аддзяленні аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.

Так, 16 мая ў гаспадарчай пабудове ў вёсцы Заполічы выяўлена 190 літраў самагоннай брагі, 15 чэрвеня таксама ў гаспадарчай пабудове ў жыхара Корнадзі знойдзена і канфіскавана 30 літраў самагонкі.

Паблізу вёскі Хрышчонавічы праваахоўнікі ў хмызняку выявілі самагонны апарат з 3 250 літрамі самагоннай брагі, 50 літраў самагонкі. 29 чэрвеня ў нежылой пабудове ў аг. Грынкі знойдзены самагонны апарат, які належыць беспрацоўнаму жыхару Свіслачы.

Згодна з артыкулам 12.43 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, выраб, набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), захоўванне апаратаў для іх вырабу цягнуць накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь. У выпадку паўторных падобных дзеянняў – да трыццаці базавых велічынь.

Аб фактах незаконнага абароту спіртаўтрымліваючай прадукцыі можна паведаміць у аддзел унутраных спраў па тэлефонах: 3-43-70, 3-32-83, альбо на тэлефон «гарачай лініі» УУС Гродзенскага аблвыканкама «П’янству – не!» (8-0152) 79-73-33.

Марына ЯНЮК

Предыдущая статья

Ход сельхозработ