banner

Каб не трапіць у рабства

17 Сентября’20
797


Як ні дзіўна і ні страшна гучыць, але нават у нашы дні магчымасць стаць ахвярай гандлю людзьмі дастаткова вялікая.

Штогод тысячы грамадзян падвяргаюцца розным відам эксплуатацыі (сэксуальная эксплуатацыя; прымусовая праца; адабранне органаў і тканін і г.д.).
На жаль, колькасць пацярпелых не змяншаецца, так як злачынцы дзейнічаюць усё больш выдасканаленымі метадамі вярбоўкі, і цалкам засцерагчы сябе вельмі складана.

Каб засцерагчы сябе, варта ведаць правілы бяспечнага выезду за мяжу. Па-першае, у пашпарце павінна быць працоўная віза. Па-другое, праца павінна быць легальнай, а фірма-пасрэднік мець ліцэнзію на працаўладкаванне. Пры падпісанні кантракту зважайце на яго ўтрыманне. Ён павінен быць складзены ў даходлівай форме, без незразумелых і двухсэнсоўных пунктаў. Трэба ведаць дакладны адрас будучай працы (пакінуць яго родным і сябрам), а таксама дадзеныя асобаў або фірмы, якія вас працаўладкоўваюць. Нікому не давярайце свой пашпарт. Зрабіце ксеракопіі ўсіх важных дакументаў: пашпарта, візы, кантракту і г.д. Падтрымлівайце пастаянную сувязь з домам. Родныя павінны ведаць, куды вы едзеце. Дамовіцеся з імі аб умоўнай фразе, якая дасць зразумець, што з вамі нешта здарылася. Даведайцеся тэлефон беларускага пасольства ў той краіне, куды вы едзеце, і тэлефоны службаў, якія могуць аказаць дапамогу. Калі нешта здарылася з пашпартам, трэба звяртацца ў дыпламатычнае прадстаўніцтва сваёй краіны. Вазьміце з сабой размоўнік або слоўнік.

Калі вам неабходна кансультацыя па пытаннях бяспечнага працаўладкавання за мяжой ці вы сталі ахвярай гандлю людзьмі, можна звярнуцца за дапамогай у Гродзенскі абласны кансультацыйны цэнтр Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа «Рукі Дапамогі» (тэл.: (8-0152) 74-32-26, 74-35-54), Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі Рэспублікі Беларусь (тэл. у г. Мінску (8-0172) 18-52-64). Тэлефон бясплатнай «гарачай лініі» ў г. Мінску 8-801-100-88-01 (пры падтрымцы La-Strada). Кансультацыі па e-mail: lastrada@infonet.dy, www.Lastrada.dy. Таксама пра сваю праблему можна расказаць, патэлефанаваўшы ў Свіслацкі РАУС па тэлефонах: 3-44-70, 3-32-83, ананімнасць гарантуецца.

Аляксандр Якімчык, начальнік Свіслацкага РАУС
Анатоль СЛЯСАРЧЫК, старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролю і процідзеянню гандлю людзьмі Свіслацкага РАУС

Предыдущая статья

Поздравление с 76-летием основания Гродненской области