banner

Люблю мой край, старонку гэту...

01 Апреля’21
1244
У яслях-садзе № 2 г. Свіслачы прайшоў конкурс чытальнікаў “Люблю мой край, старонку гэту…”, які сабраў у музычнай зале ўстановы адукацыі выхаванцаў старэйшых груп. 

Дашкольнікі сур’ёзна падрыхтаваліся да конкурсу. Яны паказалі сваё майстэрства, арыгінальнасць і эмацыйнасць выканання, артыстычнасць, уменне інтанацыяй, жэстамі, мімікай перадаць сваё стаўленне да зместу верша. 

Рыхтавацца да ўдзелу ў конкурсе дзецям дапамагалі не толькі выхавальнікі, але і бацькі. 
Пры падвядзенні вынікаў журы прыйшлося нялёгка, бо кожны маленькі чытальнік вельмі стараўся. У выніку працяглай дыскусіі членаў камісіі пераможцы былі вызначаны. 




У намінацыі “Самы эмацыянальны выканаўца” перамога дасталася выхаванцу групы № 9 Арсенію Дудаку, які вельмі кранальна і пранікнёна прачытаў верш Л. Геніюш “Зямля мая, ты кніга непрачытана…”.

Грамату “За выразнае і гучнае чытанне” атрымалі выхаванцы групы № 10 Маргарыта Ношчык за верш І. Муравейкі “Наш родны край” і Ліза Янюк за верш Я. Коласа “О, край родны, край прыгожы!”.

Артур Шкулепа (група № 11) стаў лепшым у намінацыі “Шчырасць выканання” за прыгожае расказванне верша Ю. Ціхана “Радзіма”.

У намінацыі “За выразнасць прамовы” перамагла Арына Кулікова з групы № 11, якая вельмі старанна прачытала верш Л. Воранавай “Мой родны куточак! Мая залацінка!”.

Абудзіць у душах слухачоў моцныя эмоцыі ўдалося Паліне Ярмолік (група № 10), якая выступіла з вершам Э. Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі”.

Выхаванцы старэйшых груп падарылі гледачам  музычныя нумары: песні і танец. Мерапрыемства атрымалася цёплым і душэўным, а пранікнёныя радкі вершаў абудзілі ў прысутных любоў да роднага краю і гонар за сваю Радзіму. 

Аксана ВАРАБЕЙ, кіраўнік творчай групы ясляў-сада № 2 г. Свіслачы

Предыдущая статья

Collection of secondary raw materials in Belarus up by 3.2% in 2020