banner

Азбука прафесій

29 Мая’20
964


Амаль перад кожным абітурыентам стаіць важная задача выбару прафесіі. Хтосьці яе ўжо рашыў. А калі праблема выбару яшчэ прысутнічае, то можна звярнуць увагу на кніжную выставу-рэкамендацыю, якая пачала працаваць у дзіцячай бібліятэцы.  

Вельмі важна, каб здольнасці і рысы характару адпавядалі выбранаму шляху, каб кожны чалавек займаўся ў жыцці тым, што яму па душы. Калі ў вас на прыкмеце няма ўстановы, куды пайсці вучыцца, вам могуць дапамагчы кнігі аб прафесіях. Выбар спецыяльнасці – часам самае складанае пытанне. Для таго каб зарыентавацца ў вялікай разнастайнасці інфармацыі па прафарыентацыі, завітайце ў чытальную залу Свіслацкай дзіцячай бібліятэкі, дзе аформлена кніжная выстава-рэкамендацыя «Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя».

Выстава прадстаўлена дзвюма часткамі: «Азбука прафесій» і «Мая будучая прафесія». Першы раздзел дае магчымасць пазнаёміцца з рознымі спецыяльнасцямі. Тут падабрана адпаведная літаратура для падлеткавага ўзросту, дзе можна ўбачыць выданні аб прафесіях, іх асаблівасцях, правілах паступлення ў навучальную ўстанову і яшчэ шмат чаго цікавага. У другім раздзеле прадстаўлены кнігі, якія распавядаюць аб кожнай прафесіі падрабязна. Яны багатыя на ілюстрацыі, таму іх з задавальненнем пагартаюць і самыя маленькія чытачы. Завітайце ў бібліятэку, не пашкадуеце.

Вольга БОТВІЧ
Фота аўтара

Предыдущая статья

Последний урок, последний звонок…