banner

Кніга пра адзінства. Выданне «Разам! Вялікая Перамога!», прымеркаванае да 85-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, паступіла ў Свіслацкую раённую бібліятэку

08 Мая’26
18

85 гадоў назад мірную беларускую зямлю ўскалыхнулі жахі вайны. Выданне расказвае пра прадстаўнікоў розных народаў, якія абаранялі і вызвалялі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны, змагаліся з фашысцкімі захопнікамі. З першых дзён плячо ў плячо з беларусамі супраць ворага ўсталі байцы ўсіх брацкіх рэспублік: азербайджанцы, армяне, башкіры, інгушы, казахі, кіргізы, рускія, таджыкі, татары, туркмены, узбекі, украінцы, чачэнцы і многія іншыя. Гэта манументальнае сведчанне таго, што Перамога не мела нацыянальных межаў, яна была адной на ўсіх.

У кнізе даюцца кароткія звесткі пра падзеі тых страшных дзён, прыводзяцца біяграфіі мужных байцоў, гераізм і стойкасць якіх набліжалі дзень Вялікай Перамогі. Сярод іх, напрыклад, легендарны палкоўнік Сямён Фёдаравіч Куцепаў, які знік пасля баёў пад Магілёвам і стаў адным з вобразаў, якія натхнілі Канстанціна Сіманава.

Багата ілюстраванае выданне дапоўнена лірычнымі творамі паэтаў, якія сталі сведкамі ваеннага ліхалецця. Прадстаўлены ў тым ліку і вершы паэтаў з рэспублік Сярэдняй Азіі, якія прайшлі праз баі ў Беларусі.

Кніга «Разам! Вялікая Перамога!» выйшла ў выдавецтве «Беларусь» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі.

О важном и интересном в районе, области и стране в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Аксана Мінько, бібліятэкар сектара фарміравання бібліятэчнага фонду


Предыдущая статья

Спортивный праздник ко Дню Победы: «Будь ярче! Стань чемпионом!»