banner

Са святам Вялікадня!

05 Апреля’26
171

Дарагія браты і сёстры! Хрыстус устаў з мёртвых!

Гэта найвялікшае і найрадаснейшае свята. Свята перамогі жыцця над смерцю, свята дакранання любові Божай да кожнага з нас! Прымаючы Хрыста ўсім сэрцам, усёй душою, мы атрымліваем свабоду ад граху, ад рабства цёмнай сілы.

Бог з любові да чалавека паслаў Сына свайго, які выканаў волю Айца. Хрыстос вучыць нас праз свае Пакуты, Смерць і Уваскрэшанне жыць па Яго святых запаведзях, уносіць у кожнага хрысціяніна збаўляльную Божую любоў. Езус заўсёды знаходзіцца побач, варта толькі ўсёй істотай паверыць. І тады заўсёды – у хвіліны радасці і ў момант пакутаў – можна адчуць на сваім плячы Яго Святую далонь і паўнату Божага супакою.

З нагоды свята хочацца шчыра і сардэчна павіншаваць усіх католікаў з Вялікім Днём. Няхай з першым ударам званоў у вашых сэрцах уваскрэсне любоў да бліжняга, няхай назаўсёды згаснуць непаразуменні, пагарда і злосць, зайздрасць і хцівасць. Няхай у кожнай хаце пануюць любоў, згода і павага адзін да аднаго. Няхай цешаць вас сваімі ўсмешкамі дзеткі, абласканыя бацькоўскай пяшчотай і Божай апекай, няхай не ведаюць смутку і самоты пасівелыя бацькі.

Дасылаем свае віншаванні і братам праваслаўным. Няхай свята Вялікадня і кожны пасланы Богам дзень, будзе для вас радасным і сонечным!

Шчасця ўсім, дабрабыту, згоды і ўзаемаразумення, дабрыні і спагады! Няхай Збавіцель пашле нам усім сваё благаславенне і дасць сілы годна прайсці праз намечаны Ім шлях.

Касцёл Рымска-Каталіцкі св. Францішка з Асыжу

для ўсіх веравызнаўцаў каталіцкай канфесіі на Свіслаччыне

Предыдущая статья

У католиков Великая Суббота