banner

Матулям прысвячаецца…

14 Октября’22
2479
Колькi разоў сёння з раённай сцэны на працягу святочнай праграмы, прысвечанай Дню мацi, прагучала слова «дзякуй», бадай што, i не падлiчыш. А першы раз пачулi мы словы ўдзячнасцi матулям у самой назве канцэрта – «За ўсё табе дзякую».



Да прысутных (вядома, у зале пераважную большасць складалi жанчыны) з вiншаваннямi звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Вярсоцкi:



– Паважаныя матулi, ад усяго сэрца вiншую вас з Днём мацi. Сёння ў нас святкуецца яшчэ адно свята – Пакровы Прасвятой Багародзiцы. У гэтым iснуе пэўны сiмвалiзм. Для мяне асабiста ён заключаецца ў тым, што мацi ад моманту нашага нараджэння накрывае нас такiм вельмi ўтульным пакрывалам мацярынскай любовi, мацярынскай цеплынi, мацярынскай ласкi. Дзякуй вам вялiкi за гэта. Кожная мама з’яўляецца той жаданай прыстанню, куды заўсёды хочацца прыехаць, прыйсцi ў любым стане эмацыянальным – якi б нi быў настрой, якi б перыяд жыцця нi перажываў, якiмi б цяжкiмi пачуццямi нi было напоўнена тваё сэрца… Кажуць, у тых людзей, якiя бяруць, багацее рука, у тых, хто аддае, багацее сэрца. Дзякуй вам, матулi, за вашыя багатыя вялiкiя сэрцы. Менавiта вашаму сэрцу характэрна тая трывожнасць паўсядзённая за сваiх дзяцей, у якiм бы ўзросце яны нi былi. Вы анёлы-ахоўнiкi для сваiх дзяцей. Няхай iх поспехi будуць для вас ганаровай узнагародай, якую кожная з вас заслугоўвае.



А далей зала акунулася ў мора творчасцi i незабыўных уражанняў. Свята, якiм запраўлялi вядучыя Iрына Гутар i Дзмiтрый Салдаценкаў, атрымалася вельмi насычаным. Яно было напоўнена разнастайными сцэнiчнымi нумарамi. Хочаш – песня, жадаеш – танец, вершы ў выкананнi дзяцей – таксама ў сцэнарыi, любiш клаўнаду – калi ласка, падабаюцца дрэсiраваныя галубы – сустракай, да душы сола на саксафоне – атрымлiвай асалоду!.. Сапраўдны букет добрых эмоцый пастаралiся падарыць гледачу артысты раённага цэнтра культуры i iх калегi з Гродзенскай абласной фiлармонii. I ўсё гэта гучала ў гонар матуль!















Наталля ТУРКО
Фота аўтара

Предыдущая статья

Большая семья – это здорово! Правда?