banner

#Люблю Беларусь

14 Июля’21
836
Выхаванцы лагера “Парус”, які дзейнічае на базе Корнадзьскага ДС БШ, здзейснілі падарожжа ў заліў Незалежнасці. 


Выхаванцы лагера вучацца ткаць паясы

“Беларусь любімая, слаўная зямля! Лепш за ўсіх ты, мілая Радзіма мая!”– з такіх слоў пачалося вандраванне дзяўчынак і хлопчыкаў. 

Выхаванцы прынялі ўдзел у акцыі “#Люблю Беларусь”, дзе ім было прапанавана  размаўляць на беларускай мове, у літаратурным конкурсе “Вершы пра Беларусь”, калі кожны жадаючы мог прачытаць  свой любімы твор пра Радзіму. Творчыя здольнасці рабяты прадэманстравалі ў конкурсе малюнкаў “Я тут нарадзіўся, тут жыве мая сям’я…”.
 
Яшчэ адным з прыпынкаў у падарожжы выхаванцаў стала эстафета “Хутчэй. Вышэй. Мацней”, у якой хлапчукі і дзяўчаты паказалі спартыўны талент, праявілі камандны дух. У канцы эстафеты ўдзельнікі прыйшлі да высновы: каб сваімі поспехамі праслаўляць сям’ю, школу, малую радзіму  і краіну, патрэбна быць здаровым, займацца спортам, умець паказаць сябе і ў той жа час вучыцца працаваць у камандзе.

Вельмі спадабаўся дзецям міні-спектакль “Беларускія традыцыі”. У чарговы раз выхаванцы паспрабавалі свае здольнасці ў ткацтве паясоў, прадэманстравалі сябрам абрады, звязаныя з выкарыстаннем паясоў і рушнікоў у быце беларусаў. Рабяты  змаглі правесці пару хвілін у тым часе, калі нашы бабулі і дзядулі жылі звычайным сялянскім жыццём, працавалі на зямлі, рабілі рэчы сваімі рукамі, ткалі і вышывалі, сустракалі гасцей і бавілі час.

Па традыцыі самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў былі адзначаны “жамчужынкамі” – мясцовай  валютай лагера “Парус”.

Наталля ГРУША, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Корнадзьскага ДС БШ 

Предыдущая статья

Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались!