banner

Народны каляндар

24 Марта’08
3613
      25 сакавіка. Рыгор. “На Рыгора зіма ідзе ў мора”. Феафан. У народзе прыкмячалі: калі дзень пачынаецца з туману, то варта чакаць добрага ўраджаю льну і канопляў. У беларусаў-католікаў Дабравешчанне, Звеставанне. “І птушка гнязда не кладзе”, “На Дабравешчанне Бог благаслаўляе ўсе расліны”, “На Дабравешчанне цёпла — ураджай на арэхі”. Прылёт бусла. Гуканне вясны.
      Імяніны: пр. Епіфана, Рыгора, Сямёна, Феафана; к. Марыі.
      26 сакавіка. Імяніны: пр. Хрысціны, Аляксандра, Нікіфара; к. Тодара, Эмануіла.
      27 сакавіка. Імяніны: пр. Венядзікта, Міхаіла, Расціслава; к. Лідзіі, Яна.
      28 сакавіка. Імяніны: пр. Агапія, Аляксандра, Дзяніса, Нікандра; к. Анелі, Сікста, Яна.
      29 сакавіка. Імяніны: пр. Аляксандра, Апанаса, Трафіма,
Юльяна; к. Бартольда, Еўстаха.
      30 сакавіка. Аляксей Цёплы (Аляксей Весняны). “На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою”, “На Аляксея рыба аб лёд, санкі — аб плот”. У некаторых мясцовасцях пачыналі сеяць лён, авёс”. “Аляксей сохі чэшыць, хамуты строе”. У прырэчных вёсках Аляксей лічыўся днём рыбалова, рамантавалі рыбацкую снасць. Бортнікі падглядвалі пчол. Не ткалі, перад сном дзяўчаты гадалі пра будучае замужжа. “Святый Олэксію, я на тобі лён сію. Дай, Божэ, знаты, з кім буду ў пары стаяты”.
      Імяніны: пр. Аляксея, Макара; к. Амеліі, Леанарда, Яна.
      31 сакавіка. Пачатак Храстовага тыдня. Засеўкі.
      Імяніны: пр. Кірылы, Трафіма; к. Бальбіны, Карнеліі, Беніяміна.

Предыдущая статья

Сила Великого поста