banner

Урок мужнасці “Афганістан адгукаецца болем” прайшоў 15 лютага ў шостым класе Поразаўскай сярэдняй школы

18 Февраля’21
1283

Ён быў прысвечаны 32-гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы, прысвечаныя героям Афганскай вайны, расказвалі пра мужнасць і гераізм звычайных салдатаў і афіцэраў.

Затым навучэнцы наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей “Млын часу”, у якім ёсць эспазіцыя, прысвечаная тэме вайны ў Афганістане. Школьныя экскурсаводы Мілана Глякоўская і Ганна Бараноўская пазнаёмілі шасцікласнікаў з тымі рэчамі, якія вяртаюць сучаснікаў у тыя, цяпер ужо далёкія, апаленыя вайной гады. Сярод экспанатаў – салдацкая форма, асабістыя рэчы ўдзельнікаў тых страшных падзей і, безумоўна, фотаздымкі юнакоў, якія так і засталіся вечна маладымі…

Пякучым болем адгукаюцца ў сэрцы ўспаміны аб нашым земляку Уладзіміры Патоцкім, які мужна змагаўся супраць ворагаў. Не суджана было маладому салдату вярнуцца на радзіму жывым… Але памяць аб ім назаўжды застанецца ў сэрцах ўсіх, хто ведаў яго пры жыцці і тых, хто ганарыцца яго баявымі заслугамі.

Вельмі добра, што частым госцем у нашай школе з’яўляецца яе выпускнік Іван Яфімавіч Агеец. Гэты сапраўдны афіцэр, патрыёт сваёй Радзімы вучыць маладое пакаленне мужнасці і чалавечнасці, дабрыні і міласэрнасці.

…Афганская вайна яшчэ доўга будзе напамінаць аб сабе, пакуль жывыя маці герояў, пакуль баляць раны воінаў. Няхай ніколі больш не прыйдзецца нашым юнакам са зброяй у руках змагацца супраць ворагаў. Няхай мір і спакой пануюць ва ўсім свеце!

Марыя БЕЛАВА, класны кіраўнік 6 класа Поразаўскай СШ

Предыдущая статья

Владимир Караник: «Несмотря на трудности ушедшего года, удалось не допустить падения экономики». В облисполкоме подвели итоги социально-экономического развития за минувший год и поставили задачи на 2021-й