banner

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Вярсоцкі сустрэўся з педагагічным калектывам Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў

19 Февраля’21
910

У шчырай гутарцы прайшла сустрэча старшыні райвыканкама, дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу Аляксандра Вярсоцкага з педагагічным калектывам Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў.


Аляксандр Людвігавіч падчас размовы пазначыў сваю пазіцыю да ўсяго таго, што адбываецца, расказаў, як бачыць далейшае развіццё раёна скрозь прызму тых задач і рашэнняў, якія былі прынятыя на Усебеларускім народным сходзе.

Тое, што адбывалася ў краіне пасля выбараў, – гэта пэўныя элементы тэхналогіі, якія былі апрабаваныя ў розных краінах і ўжо ў больш падрыхтаваным, універсальным выглядзе прыйшлі і да нас – падкрэсліў выступаючы. – Я ганаруся тым, што пераважная колькасць беларусаў на гэтую тэхналогію не купілася. Мы самі для сябе вырашылі, што нам даражэй: тое, што мы хочам ці тое, што нам прапануюць. Прааналізаваўшы для сябе, шлях нашай краіны за перыяд незалежнасці, я зрабіў выснову, што зроблена вельмі шмат. І вельмі добра, што гэта разумее большая частка беларусаў. Тыя, хто не паддаўся на правакацыю, хто разам не дапусціў таго злому.


Аляксандр Вярсоцкі закрануў тэму падаткавых паступленняў ад прадпрымальніцкай дзейнасці. На Свіслаччыне гэта 10% ад усіх падаткаў. Таму сцвярджэнне бізнесменаў, што яны ўтрымліваюць дзяржаву беспадстаўна. Гэта толькі маленькая крыха. Да ведама, адзін дзень знаходжання ў бальніцы рэанімацыйнага аддзялення пацыента з СОVID абыходзіцца дзяржаве ў 872 рублі, 118 рублёў – на простым ложку ў бальніцы. Што тычыцца адукацыі, то на аднаго дашкольніка ў год дзяржава расходуе 6,5 тыс. руб., на школьніка – 5,4 тыс. руб., на навучанне ў музычнай школе – 2,8 тыс. руб. Можна назваць лічбы і па ЖКГ, і па пасажыраперавозках. Колькі мы плацім, а колькі кампенсуе дзяржава?! Мы да гэтага прывыклі і ўспрымаем, што так і павінна быць, упэўнены Аляксандр Людвігавіч. Таму трэба задумацца над гэтым і шанаваць тое добрае і той дзяржаўны курс, якім ідзе наша краіна ў дачынені да свайго народа.

Прысутныя задалі кіраўніку раёна шмат пытанняў, якія тычацца развіцця Свіслачы і раёна, закранулі тэму арэнднага жылля для маладых спецыялістаў, якія прыязджаюць у раён. Гэтым пытаннем мясцовая ўлада ўжо займаецца.

Марына ЯНЮК

Фота аўтара

Предыдущая статья

Sabalenka, Mertens earn 2021 Australian Open doubles title