banner

Сустрэча з юнацтвам

04 Февраля’20
1015


Пышныя белыя банты, уплеценыя ў пшанiчныя валасы, першая ў жыццi лiнейка, першы званок, якi я, першакласнiца, давала 11 гадоў таму назад. Строгi погляд добрых настаўнiцкiх вачэй… Усё гэта школьная пара. Яна не забудзецца нiколi. Мы заўсёды будзем памятаць той дзень, тыя хвалюючыя iмгненнi шчасця i незразумелага хвалявання адначасова, калi ў адной руцэ трымаеш матулiну руку, а у другой – прыгожы букет для першай настаўнiцы.

Птушкай пралятаюць 11 гадоў школьнага жыцця. Школа дае нам неабходныя веды па предметах, сярэднюю адукацыю. Але яна вучыць нас i iншаму: адказваць за свае ўчынкi, падчас умець усё пачаць з чыстага лiста, дзе няма нiводнай лiтаркi, нiводнага знака прыпынку. За 11год школа становiцца другiм домам, а вучнi i настаўнiкi вельмi блiзкiмi. Мы моцна прывыкаем да школьнага жыцця. Але нечакана надыходзiць час развiтання з роднай школай, аднакласнiкамi, настаўнiкамi, сябрамi. Болей не будзе дамашнiх заданняў, шпаргалак, бантоў. Усяго таго, што стала родным...

Прыемна адно – з былымi аднакласнiкамi i настаўнiкамi можна сустракацца. Штогод наша школа рада вiтаць выпускнiкоў. Ярка свяцiлiся тут вокны 1 лютага. Яна сустракала сваiх выпускнiкоў, сваiх былых вучняў. Прыемна было бачыць i тых, хто нядаўна скончыў школу, i паважаных старэйшых выпускнiкоў. Яны прыйшлi, каб сустрэцца з настаўнiкамi, аднакласнiкамi, сваiм юнацтвам. Тут, у школе, засталiся iх любiмыя i не вельмi прадметы, кантрольныя работы, недаказаныя тэарэмы, школьныя вечары, першае каханне. Усё гэта прамiльгнула, як iмгненне. Засталiся толькi ўспамiны i тая школьная сцяжынка, па якой яны хадзiлi ў школу, а ў гэты лютаўскi вечар прыйшлi сюды iзноў.

Былi знаёмыя i незнаёмыя выпускнiкi. Вельмi прыемна было сустрэць Таццяну i Валерыя Трахiмiкаў. Яны 45 гадоў таму назад скончылi школу i на вечар прыйшлi разам з унучкай Насцяй. Выпускнiкам было што ўспомнiць, а ў вачах кoжнага ўcпыхвалa тая самая iскрынка юнацтва.

Мы, сённяшнiя вучнi, разам з настаўнiкамi падрыхтавалi цiкавую праграму, яркiя выступленнi, конкурсы для выпускнiкоў, песнi. Упэўнена, што ў кожнага з прысутных у гэты вечар у глыбiнi душы нараджалiся ўспамiны, якiя аб’ядноўвалi. Як цудоўна, што яны не забываюць свой другi дом, што ў жыццi кожнага чалавека бываюць незабыўныя сyстрэчы! Адна з iх – сустрэча з роднай школай, сваiм юнацтвам.

Ксенiя УРБАНОВIЧ, вучанiца 11 класа Дабравольскага ДС СШ

Предыдущая статья

БРСМ приглашает принять участие республиканском творческом конкурсе «Книга с экрана»
Похожие новости