banner
Самабытны куточак
16:35 05 Ноября’19
984

Добровольские ребята, желающие попробовать свои силы в журналистике, были в числе первых, с которыми встретилась редакция в рамках проекта «УЖИ» (учим журналистскому искусству). Не откладывая в долгий ящик, вчерашние потенциальные юнкоры взялись скрипеть перьями. И вот она – та самая первая ласточка, возвестившая, что дело пошло.


Беларусь – адна з найпрыгажэйшых краін у свеце. I тут я, пэўна, Амерыку не адкрываю. Разнастайнасць беларускiх краявідаў сапраўды захапляе кожнага прыгажосцю і непаўторнасцю.  

Свой асаблiвы бляск i лоск мае i самабытны куточак Свіслаччыны – вёсачка Дабраволя. Размешчана яна амаль што на мяжы з Польшчай. Адкуль ні падыдзі – лясы і палі. Гэта мая малая радзіма, аб якой мне вельмі хочацца расказаць чытачам раённай газеты.

Куды б я ні адправілася, сэрцам усё роўна тут. Мае цёплыя адносіны да вёскі складваліся з дзяцінства: наведвала дзіцячы садок, зараз вучуся ў мясцовай школе, хаджу ў лес збіраць грыбы і ягады, бясконца захапляюся мачтавымi соснамi і магутнымi дубамi... Чаму? Я – патрыётка дабравольскай зямлі. Быць патрыётам – гэта “very nice”, як кажа цяперашняя моладзь. Гэта i мой дэвіз. З ім іду па жыцці і шукаю такіх жа аднадумцаў.

Бяскрайнія лясы, крыштальна чыстае паветра, палаючыя заходы сонца, квітнеючыя палі – усё гэта мая Дабраволя. Бывае, выйдзеш – і не наглядзецца не можаш на прыгажосць Белавежжа. Хочаш дакрануцца да гісторыі? Тады таксама едзь у Дабраволю! Тут ты зможаш прайсці па сцежцы Напалеона, напіцца з цудадзейнага калодзежа, пашырыць веды аб прыродзе роднага краю і здабытым страчаным свіслацкай зямлі, наведаўшы школьны Музей лесу і міні-музей “Здабытае страчанае малой радзімы”.

Усё, здаецца, добра, але вось... Хацелася б, каб больш клапацiлiся людзi аб чысцінi навакольнага асяроддзя. Кожны год навучэнцы нашай установы адукацыі ўдзельнічаюць у акцыі “Чысты лес”. Мы, падлеткі, збіраемся разам, каб зрабіць наш куток чыстым і ўтульным, i заклікаем усіх не заставацца ў баку.

I яшчэ пытанне: вы сябруеце з iнтэрнэтам? Кожную секунду ў сацыяльных сетках з’яўляюцца новыя і новыя публікацыі. А чаму ж не змяшчаць і нам у iнтэрнэт-прасторы фотаздымкі чароўных прыродных аб’ектаў роднай зямлі? Для нас гэта адзін клік, а, можа, тым самым мы абудзім у каго-небудзь жаданне наведаць нашу дабравольскую зямлю. З рознай мэтай – турыстычнай, краязнаўчай, даследчай, настальгiчнай... Дзейнічайце пад хэштэгам #роднысэрцукуточак. І, галоўнае, памятайце: усё самае чароўнае знаходзіцца навокал нас, важна толькі ўсё гэта своечасова заўважыць…

Дар’я ЛОСКАТ, навучэнка 9 класа Дабравольскага ДС СШ

Предыдущая статья

У падарунак пакінулі прыгожыя дрэўцы
Похожие новости