banner

Свіслацкі райкам ГА «Беларускі рэспубліканскі союз моладзі» правёў конкурс на лепшы маладзёжны фотаздымак

08 Июля’20
822

Конкурс праходзіў анлайн у сацыяльнай сетцы Instagram. Стаць яго ўдзельнікам было даволі проста: дастаткова было падзяліцца яркім крэатыўным фота на сваёй старонцы ці даслаць яго непасрэдна ў райкам.

Усяго ў конкурсе, – расказала першы сакратар РК ГА БРСМ Алёна Лобач, – спаборнічала звыш двух дзясяткаў здымкаў. Актыўна праходзіла і галасаванне, наладжанае ў групе «Моладзь Свіслач БРСМ». Лепшае фота выбіралі ў тры этапы. У выніку найбольш сімпатый карыстальнікі соцсеткі выказалі ў падтрымку здымка Карыны Касікоўскай з аграгарадка Ханявічы (у яе першае месца). На другой пазіцыі аказалася Юлія Лобач з Дабраволі, на трэцяй – Алена Болбат з Новага Двара.




Пераможцам і прызёрам уручаны падарункавыя сертыфікаты на аказанне паслуг свіслацкай фотастудыяй «Крэатыў».


Наталля ТУРКО

Фото: БРСМ

Предыдущая статья

«Прямую линию» проведет председатель Свислочского районного исполнительного комитета Александр Версоцкий