banner

Мацярынская любоў у мове нашай

19 Февраля’20
2052

Удзел у абласным флаер-фэсце “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…” сёння прынялі вучні 8 класа гімназіі № 1 імя к. Каліноўскага г. Свіслачы.


Флаер-фэст праводзіцца ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ва ўсіх установах адукацыі Гродзенскай вобласці. Актыўна падтрымалі ідэю і на Свіслаччыне.


Разам з класным кіраўніком Аленай Супрун васьмікласнікі шукалі адказы на многія пытанні, якія тычацца роднай мовы, разважалі, выказвалі свае ўражанні і думкі. Вучні прышлі да высновы, што беларуская мова – гэта самая мілагучная, сардэчная і прыгожая мова, у ёй адчуваецца матчына любоў.


Цікавыя і разнастайныя атрымаліся флаеры вучняў. На іх яны адлюстравалі свае пачуцці да мовы, працягнуўшы радкі Пятруся Броўкі “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…” На інфармацыйных лістоўках дзеці і малявалі, і пісалі прыгожыя і непаўторныя беларускія словы, выказвалі любоў і павагу да мовы.


Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы, праходзяць ва ўсіх установах адукацыі раёна і завершацца 21 лютага.

Сняжана ЖУРНЕВІЧ

Фота аўтара

Предыдущая статья

20 февраля в Гродненской области пройдет Единый день профилактики производственного травматизма