banner

Галоўныя сімвалы краіны

14 Мая’21
554

“Дзяржаўныя сімвалы – нацыянальны гонар Рэспублікі Беларусь” – так гучала тэма інфармацыйнай гадзіны, якая прайшла ў 7 класе Поразаўскай СШ.


Навучэнцы ўзгадалі гісторыю стварэння герба і сцяга, растлумачылі сімволіку колераў, звярнулі ўвагу на змены ў дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Што азначае ўзыходзячае сонца? Чаму пяціканцовая зорка? Чаму вянкі паабапал герба спавіты чырвона-зялёнай стужкай? – на гэтыя і многія іншыя пытанні прагучалі адказы. Рабяты расказалі, дзе ўзнімаецца і ўстанаўліваецца Дзяржаўны сцяг, калі выконваецца Дзяржаўны гімн і як неабходна сябе паводзіць падчас яго выканання.

Вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа на плошчу Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, абмеркавалі адносіны да сімвалаў краіны і яшчэ раз упэўніліся, што герб, сцяг і гімн – гэта не проста сімволіка, а візітная картка нашай міралюбівай Беларусі. Іх неабходна шанаваць, як шануюць родны дом і звычаі, імі неабходна ганарацца, як ганарымся сваёй нацыяй і слаўнай гісторыяй. Адносячыся з павагай да дзяржаўнай сімволікі, мы аддаём даніну памяці нашым продкам, якія на палях бітваў і ў мірнай працы адстаялі права годна жыць і працаваць на сваёй зямлі.

Аксана КАРПОВІЧ, класны кіраўнік 7 класа Поразаўскай СШ

Предыдущая статья

Plans to prohibit dual mandate in Belarus