banner

Мая Радзіма – мая Планета

31 Мая’21
916

Гонар за родную зямлю. Ён нараджаецца яшчэ ў дзяцінстве і, як першы вясновы парастак, набірае сілу, мацнее на працягу ўсяго жыцця. Ён бярэ свой выток з сэрца, душы чалавека разам з любоўю да роднага дома, квяцістага луга, блакітнага льнянога палетка і шолаху дуброў. А ганарыцца беларусам ёсць чым.                   

Якая яна – Беларусь 21 стагоддзя? На гэтае пытанне паспрабавалі адказаць хлопчыкі і дзяўчынкі 5–7 класаў падчас чарговай сустрэчы ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”, тэма якога “Я і Планета”.


“Беларусь – мой гонар” – такую назву меў першы тэматычны блок. Мы яшчэ раз упэўніліся ў тым, што Беларусь – міралюбівая краіна, якая прайшла нялёгкі гістарычны шлях станаўлення сваёй дзяржаўнасці і суверэнітэту, адстаяла права самастойна вырашаць свой лёс. Беларусь – экспартаарыентаваная дзяржава з развітымі прамысловасцю, сельскай гаспадаркай і сектарам паслуг. Мы ўспомнілі самыя вядомыя беларускія брэнды, убачылі іх лагатыпы: “БелАЗ”, “МАЗ”, “Беларуськалій”, “Белвест”, “Мілавіца”, “Санта Брэмар”, “Камунарка” і інш.

Беларусь – спартыўная краіна. У нашай рэспубліцы фізічнай культуры і спорту надаецца вялікае значэнне. Пра гэта гавораць высокія дасягненні беларусаў на міжнародных спаборніцтвах, наяўнасць спартыўных аб’ектаў: стадыёны, басейны, спартыўныя залы і манежы, лядовыя арэны.

Адной з асноўных задач беларускай дзяржавы з’яўляецца захаванне і ўмацаванне здароўя нацыі. У краіне працуюць рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры (РНПЦ): “Кардыялогія”, “Маці і дзіця”, “Трансплантацыі органаў і тканак”, “Неўралогіі і нейрахірургіі”, “Траўматалогіі і артапедыі” і іншыя. Распрацаваны прэпарат для лячэння раку крыві ў дзяцей – “Клафарабін”.

Сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. На працягу многіх гадоў Рэспубліка Беларусь выступае арганізатарам розных фестываляў.У рэйтынгу па ўзроўні развіцця адукацыі Беларусь знаходзіцца ў групе 30 развітых краін і апераджае ўсе краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Вялікая Радзіма складаецца з мноства маленькіх куточкаў, якія для кагосьці з’яўляюцца лепшымі ў свеце, самымі дарагімі, адзінымі. “Вялікая Радзіма пачынаецца з маленькай”, – такімі словамі пачалі другі тэматычны блок “Мая маленькая радзіма”. Свіслаччына – адзін з самых маляўнічых і цікавых куточкаў Беларусі. Цікавыя мясціны, вядомыя людзі, мінулае і сучаснае – пра ўсё гэта можна было пачуць падчас размовы. Усім прысутным мы прапанавалі адказаць на пытанні інтэрактыўнай віктарыны па гісторыі гарадскога пасёлка Поразава.

Падчас трэцяга тэматычнага блока – “Падзея года” –   неабходна было адказаць на пытанне: “Як звязаны паміж сабой словы “Гродна”і “моладзь”, “Свіслач” і “765”.


Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі на крылах белых галубоў, якія здаўна лічацца сімваламі міру, напісалі пажаданні сваёй Радзіме. Мы зразумелі, што зямля нашых бацькоў – гэта наша зямля, і толькі ад нас залежыць, якім будзе яе будучае. Толькі мы самі павінны будаваць свой “дом” у шырокім сэнсе гэтага слова. І будзе гэта замак з пяску ці сучаснае збудаванне з самых трывалых матэрыялаў – залежыць   толькі ад нас.

Ксенія ЯКІМЕНКА, Вольга ВАСІЛЕЎСКАЯ, вучаніцы 7 класа Поразаўскай СШ

Предыдущая статья

Итоги саммита ЕС: почему Запад ввел санкции до расследования ситуации с самолетом Ryanair