banner

Гэта наша каштоўнасць

28 Апреля’22
1143


Складана ўявіць сабе дзяржаву без герба, сцяга і гімна. Чаму? Бо менавіта яны з’яўляюцца дзяржаўнымі сімваламі. Паколькі розная гісторыя ў народаў і дзяржаў – розная ў іх і сімволіка.

Перад вачыма Дзяржаўны герб маёй радзімы. Ён адлюстроўвае асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, працавітасць, міралюбівасць, гатоўнасць пастаяць за свабоду і суверэннасць. Першае, на што зверне ўвагу кожны, – гэта зялёны контур граніц Беларусі ў залатых промнях сонца. І гэта зразумела: усе думкі беларусаў аб Айчыне. Чаму? Гэта ж наша зямля, нам чужой не трэба, але сваю не аддамо.

Вянок з калосся на гербе ўвасабляе перамогу. Жыта – галоўная зерневая культура нашай краіны, а яшчэ гэта сімвал дабрабыту і непарыўнай сувязі з продкамі.

Злева размешчана канюшына – важная кармавая культура, сімвал сувязі са светам раслін і жывёл. Справа – лён, самае каштоўнае багацце Беларусі, сімвал працы, знак дабра. Яго называюць і паўночным шоўкам.

А вось зямны шар – знак таго, што наша краіна ўспрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў, гатова з імі сябраваць і гандляваць. Зямля і сонечныя прамяні сімвалізуюць жыццё.
А які гонар адчувае кожны беларус, калі ў гонар нашых алімпійцаў уздымаецца Дзяржаўны сцяг і гучыць Дзяржаўны гімн!

Вось ён, Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь! Дзве гарызантальныя паласы чырвонага і зялёнага колеру расказваюць гісторыю нашага народа.

Чырвоны колер – знак Сонца, сімвалізуе братэрства, справядлівасць, а таксама азначае перамогу, шчаслівае жыццё. Зялёны колер – колер прыроды, колер палёў і лясоў, колер дабрыні і росту, развіцця, дабрабыту і міру.

Дзяржаўная сімволіка – гэта гісторыя нашай краіны, гэта сувязь мінулага з сучаснасцю. Мае продкі ва ўсе часы паважалі, шанавалі, беражліва адносіліся да сімволікі сваёй краіны. Я лічу, што такія адносіны да дзяржаўных сімвалаў – гэта грамадзянскі абавязак кожнага з нас.

Любіце сваю Бацькаўшчыну, шануйце яе сімволіку!

Анастасія УРБАНОВІЧ, вучаніца 7 класа Дабравольскага ДС СШ

Предыдущая статья

Неделя иммунизации проходит с 24 по 30 апреля