banner
Чароўныя прыгоды са свінкай Машай
16:44 28 Декабря’18
846

Навагодні ранішнік сабраў дзяцей, іх бацькоў і гасцей у прыгожай зале Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Свіслачы.

На святочнае мерапрыемства патрапілі старшыня Свіслацкага райвыканкама Уладзімір Анішчык і загадчык аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Буяк.


 Уладзімір Сяргеевіч павіншаваў усіх прысутных з навагоднімі святамі, пажадаў поспехаў, новых дасягненняў і толькі шчырых дзіцячых усмешак. У межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” кіраўнік раёна падарыў выхаванцам цацкі: лялькі, машынкі, канструктары, дыдактычныя і развіваючыя гульні.

Захапляючае тэатралізаванае прадстаўленне прымусіла забыцца пра ўсе хвалюючыя справы і цешыцца разам з дзецьмі. За сапраўднымі прыгодамі дашкольнікі адправіліся з вясёлай свінкай Машай. 



Маленькія выхаванцы лёгка спраўляліся з выпрабаваннямі, якія для іх падрыхтавалі Баба Яга і Лясун, і гэтым самым дапамаглі прыйсці на свята Дзядулі Марозу і сустрэцца з яго ўнучкай Снягуркай. 

Дзеці таксама падрыхтавалі для Дзядулі падарункі – святочныя віншаванні і вершы, а лясныя звяры – свае любімыя ласункі.







На працягу мерапрыемства рабяты спявалі песні, танцавалі, гулялі, вадзілі карагоды разам з казачнымі героямі. Актыўна ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях і бацькі выхаванцаў. Дзіўная навагодняя казка атрымала пачэсны канец, дзе дабро заўсёды перамагае зло, а дзеці могуць справіцца з любымі выпрабаваннямі.



Прыгожыя святочныя сувеніры атрымалі і прысутныя госці, якія прыйшлі падтрымаць маленькіх дашкалят.

Сняжана ЖУРНЕВІЧ.

Фото автора.

Предыдущая статья

Главная елка Гродненщины собрала около 600 ребят со всех районов области (+видео)