banner
Узнагарода ад паходаў
16:00 11 Декабря’20
823


У жыцці кожнага чалавека здараюцца цікавыя моманты, аб якіх хочацца ўспамінаць зноў і зноў, прыгадваць прыемныя адчуванні ад непаўторнай перамогі над самім сабой, а таксама прыроднымі і жыццёвымі абставінамі. Для меня, мясцовай жыхаркі, такімі сталі падарожжы па Беларусі і родным свіслацкім краі.

Але аб усім па парадку. Пачынаючы з 2019 года, разам са сваімі бацькамі і сябрамі па школе я адпраўляюся, калі ёсць магчымасць, у незвычайныя паходы. Каб прайсці сцежкамі роднай зямлі, пазнаёміцца з таямніцамі беларускай гісторыі, адчуць непаўторны водар сваёй малой радзімы. За невялікі адрэзак часу пабывала ў Лядовым палацы (г. Пружаны), дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа і іншых цікавых мясцінах.

Але найбольшую асалоду атрымала падчас падарожжа па горадзе і раёне, якія проста пранізаны гісторыяй, рамантычнымі падзеямі і трагічнымі старонкамі жыцця беларускага народа.

Незабыўныя ўражанні асабіста для мяне прынесла экскурсія ў рэдакцыю мясцовай “Свіслацкай газеты”. Там на свае вочы я ўбачыла ўвесь складаны, але адначасова вельмі цікавы працэс выдавецтва сродка масавай інфармацыі. Галоўны рэдактар Вольга Іванаўна Бубенчык у даступнай і запамінальнай форме распавяла пра асноўныя этапы работы журналіста над артыкулам для газеты, а таксама пра інтэрнэт-праект “УЖИ” (інфармацыю аб якім можна знайсці на сайце газеты).

Бліжэй пазнаёміцца з таямніцамі і загадкамі Свіслацкага раёна я змагла, наведаўшы экспазіцыі раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

А вось двухдзённы велапаход, які прайшоў у ліпені гэтага года, застанецца ў маім сэрцы назаўсёды. Аб ім магу гаварыць гадзінамі, бо столькі запамінальных момантаў за пару дзён у мяне яшчэ не было.

Дзякуючы актыўнай падтрымцы педагога-арганізатара Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства Уладзіміра Міхальчыка свае ўспаміны я змагла перанесці на паперу і стварыць артыкул “Сцежкамі малой радзімы”. Гэта мне дапамагло рэзультатыўна паўдзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе “Нататкі юнага вандроўніка” і атрымаць дыплом ІІ ступені на абласным этапе.

Сябры, займайцеся спортам, турызмам, падарожнічайце па Беларусі. І поспех вас абавязкова знойдзе.

Ксенія КРЫШТОФІК, вучаніца 7 класа СШ № 2 імя М.П. Масонава, навучэнка аб’яднання па інтарэсах Свіслацкага ЦТіК

Предыдущая статья

Минздрав пояснил решение о выдаче терапевтами больничных контактам 1-го уровня при посещении пациентов с COVID-19
Похожие новости