• Жизнь / Земляки | 22-06-2011 | Просмотров: 1 306 |
    Гарачы чэрвень 41-га

    Анастасію Іванаўну Адамовіч я сустрэла ў бальніцы, дзе яна праходзіць стацыянарнае лячэнне. Маё пытанне “Ці памятаеце вы вайну?” яе трошкі здзівіла, але падзяліцца сваімі ўспамінамі яна ахвотна згадзілася. Вось толькі адразу з твару знікла ўсмешка і вочы напоўніліся сумам. Гэта, зразумела, я прымусіла яе вярнуцца ў той далёкі 41-ы, калі побач з дзяўчынкай Настачкай хадзіла смерць, калі кожны дзень быў напоўнены жахам. Не, ніколі не забудуцца тыя дні, такая памяць не мае тэрмінаў.

    — Я ў Мінічах нарадзілася ў 1934 годзе, нас у мамы было тры дачушкі, я самая старэйшая. Адкуль стала вядома, што вайна пачалася, я зараз не памятаю, помню толькі, як самалёты ляцелі нямецкія і ўсе людзі ў лес уцякалі. Бомбы рваліся то там, то тут, а мы ўсё беглі і беглі, нібы той лес нас мог уратаваць. Пэўна ж, не мог, проста людзі ў паніцы не ведалі, што рабіць, куды хавацца. Вось прыбеглі мы да альшыны і там сядзелі, а як тыя самалёты трохі прыціхлі, усе ў вёску вярнуліся. Там у братоў Сняжыцкіх пасярэдзіне сяла было два скляпы, вялікія такія, адзін яшчэ і сёння ёсць. Вось мы ў іх і схаваліся. Двое сутак сядзелі галодныя, перапалоханыя. А потым мяне мама паслала дадому па сухары. У нас былі сухары насушаныя і ў куфры схаваныя. Я і пабегла. Дабегла да нашага хлява і тут чую: нешта ля вуха свіснула, аж хустачку сарвала з галавы. Я не зразумела, што гэта такое, і далей пабегла. Прынесла тых сухароў і маме расказваю, як усё было. Яна так напалохалася, плакала, перажывала. Аказалася, што гэта снайпер па мне страляў. Можа не трапіў, а можа, проста палохаў, хто ведае, але мама дзякавала Богу, што я жывая засталася.

    Потым трохі сціхла і мы вылезлі з тых скляпоў, прыйшлі дадому. На другі дзень кароў пайшлі пасвіць, а тут адкуль ні вазьміся зноў самалёты наляцелі. Бомбы пачалі рвацца, каровы папалохаліся, разбягаюцца, а мы, дзеці, таксама хто куды пабеглі. Нікога не забіла, не параніла, на шчасце.

    За сялом жыта расло, ужо каласкі пачалі сілу набіраць, дык яго ж усё вытапталі, аж глядзець было шкада. Мы хадзілі па тым жыце, я дзве хустачкі насавыя знайшла, другія дзеці таксама нешта знаходзілі.

    У вёсцы немцы стаялі, а акурат на нашым падворку была іх кухня. Яны курэй па сяле лавілі, скубалі і варылі сабе есці. А аднойчы ў нейкім склепе рускага салдаціка знайшлі. Вывалаклі яго, паставілі пасярод вуліцы і пачалі штыком прабіваць навылет. Шмат разоў, пакуль ён не кончыўся. Мы, дзетвара, стаялі і ўсё бачылі. Шкада было таго салдаціка, але ж мы нават плакаць ад страху баяліся. Стаялі як укопаныя і глядзелі. Потым немцы нас убачылі, закрычалі: “Хальт!” Адзін наставіў на нас вінтоўку, мы паўцякалі.

    Шмат чаго страшнага было, пакуль немцы гаспадарылі ў вёсцы. Людзі жылі і не ведалі, ці сустрэнуць наступны дзень.

    Дзякаваць Богу, наша вёска ўцалела, а вось праз горку ад нас Лідзяны датла немцы спалілі. Людзі зямлянкі капалі і ў іх жылі.

    Ядвіга КОБРЫНЕЦ.



    Добавление комментария
    Наша викторина
    ВНИМАНИЕ: КОНКУРС

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    500 лет белорусскому книгопечатанию

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Парка активного отдыха Коробчицкий Олимп

    Августовский канал приглашает

    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Праздники Беларуси
    ССЫЛКИ