• Жизнь / Земляки | 14-01-2018 | Просмотров: 82 |
    Аднавяскоўцы: Раманаўцы

    Аднавяскоўцы: Раманаўцы

    Вёска знаходзіцца ў Нязбодзіцкім сельсавеце. Зараз у населеным пункце зарэгістравана 25 жыхароў, з якіх працаздольнага ўзросту 12 чалавек, а пенсійнага – 13.


    Даследчыкі лічаць, што назва паселішча патранамічнага паходжання. Вядома, што ў 1897 годзе гэта была тэрыторыя Дабравольскай воласці, у населеным пункце налічвалася 28 двароў, у якіх пражывалі 178 чалавек. У 1905 годзе колькасць насельніцтва павялічылася да 193. У 2003-м двароў было 37, а жыхароў – усяго 60.

     

    Дагэтуль у памяці бабулі Анастасіі

     

    Свой 92 год жыцця сустрэне Анастасія Міхайлаўна Земчык, самая старэйшая жыхарка вёскі Раманаўцы, у гэтым годзе. 

     

    Гэтая ўсмешлівая жанчына ярка памятае кожны адрэзак свайго нялёгкага жыцця, узгадвае іх, не спяшаючыся, як быццам зноў перажывае ўсе гэтыя моманты, этап за этапам. 


    А пачынаўся яе жыццёвы шлях у вялікай шматдзетнай сям’і, дзе выхоўваліся дзесяць дзяцей. Сямёра іх засталося. Яно і зразумела, час быў нялёгкі. Сям’я тулілася ў маленькім доміку, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны не раз ратаваў усіх дамачадцаў. 


    Нягледзячы на цяжкае становішча сям’і, яе бацька настаяў, каб дачка атрымала адукацыю. Так дзяўчынка стала вучыцца грамаце ў польскай школе, скончыла пяць класаў. Ва ўзнагароду за стараннасць і заканчэнне школы бацька купіў ёй калаўрот – падарунак, які быў самым дарагім для любой дзяўчыны. У юнацтве яна навучылася прасці, ткаць і шыць. Гэтыя ўменні спатрэбіліся пасля ў сямейным жыцці.


    Страшныя ўспаміны дагэтуль захоўваюцца ў Анастасіі Міхайлаўны пра вайну, якая прыйшлася на яе юнацтва. Памятае яна, як немцы прымушалі іх хадзіць на «тартак» (так называлася піларама ў лесе). Да яе, так як і да яе аднагодкаў, немцы ставіліся трохі лепш, чым да старэйшых юнакоў і дзяўчат, якіх часта білі на вачах у ўсіх. Калі немцы адыходзілі, то падпалілі дамы ў вёсцы. Іх маленькая хатка ніколі не прыцягвала ўвагі фашыстаў. Яна адна з нямногіх захавалася пасля пажару. 


    Адбудаваць дом для вялікай сям’і ўдалося ёй і яе мужу, які працаваў у лясніцтве. Тады яна ўжо жыла ў Раманаўцах. Гэта дзякуючы Іосіфу Нікіфаравічу яе маме пашчасціла пражыць у новым доме яшчэ тры гады.


    Пасляваеннае жыццё таксама не было радасным. Яе муж, удзельнік вайны, па вяртанні з маскоўскага шпіталя не захацеў ісці ў калгас, таму і яе не ўзялі таксама. Прыйшлося зарабляць на жыццё, успомніўшы ўменні і навыкі, набытыя ў юнацтве. Яна зноў прала, ткала і шыла, каб апрануць сям’ю, у якой неўзабаве з’явіліся сыны Уладзімір і Мікалай, а таксама жыла свякроў. У гэты ж час яны з мужам пашыралі свой дом, які дзялілі з сям’ёй брата яе мужа.

     
    Больш за трыццаць гадоў Анастасія Міхайлаўна жыве адна. З нецярпеннем чакае ў госці дзяцей з сем’ямі са Свіслачы, а таксама ўнукаў і праўнукаў. Яны спяшаюцца да дарагога чалавека не толькі на святы, але і проста каб падзяліцца навінамі, расказаць пра сваё жыццё. Рада жанчына і аднавяскоўцам, якія наведваюць яе, бо зараз здароўе не дазваляе ёй выходзіць з дому.

     

    Людміла БАЛЫШ.

     

     

    Больш падрабязна чытайце ў суботнім нумары "Свіслацкай газеты".



    Добавление комментария
    Наша викторина
    ВНИМАНИЕ: КОНКУРС

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    500 лет белорусскому книгопечатанию

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Парка активного отдыха Коробчицкий Олимп

    Августовский канал приглашает

    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Праздники Беларуси
    ССЫЛКИ