• Жизнь / Общественная жизнь | 17-05-2017 | Просмотров: 167 |
    Аўтарытэт арганізацыі расце

    Аўтарытэт арганізацыі расце

    На Свіслаччыне прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя аднаго з самых шматлікіх грамадскіх аб’яднанняў у рэгіёне – раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

     

    Папярэднічала афіцыйнай частцы сходу ўзнагароджанне навучэнцаў устаноў адукацыі Юліі Салдаценкавай, Антона Рэкуця і Анастасіі Мацейкі ў рамках акцыі «Алмазныя каралі Свіслаччыны», прымеркаванай да Года навукі. Цёплую і дружалюбную атмасферу ў зале стварылі ўдзельнікі міні-канцэрта, які прагучаў для дэлегатаў канферэнцыі і ганаровых гасцей. У ліку іх старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка, намеснік старшыні райвыканкама Іван Варанец, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Іван Калбаска, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Марыя Чылімцава. Выступаючы з дакладам, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Мікалай Грунтовіч адзначыў, што дзейнасць грамадскага аб’яднання ў справаздачны перыяд была накіравана на пабудову незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, аб’яднанне грамадзян краіны на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа, яго культурных традыцый.


    Мінулы перыяд для членаў раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» быў насычаным на значныя падзеі ў грамадска-палітычным жыцці нашай краіны. Гэта выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, V Усебеларускі народны сход. У 2015 годзе Рэспубліка Беларусь адзначыла 70-годдзе Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ва ўсе гэтыя значныя мерапрыемствы актыўна ўключаліся члены грамадскага аб’яднання. Мікалай Міхайлавіч падзякаваў кожнаму, хто быў задзейнічаны ў важнай справе, кіруючыся пачуццём патрыятызму і грамадзянскага абавязку.

     

    Аўтарытэт арганізацыі расце

     

    Алена КЕДЗІК.

    Фота аўтара.

     

    Более подробно об этом читайте в номере "Свіслацкай газеты" за 17.05.2017 г. 



    Добавление комментария
    ВНИМАНИЕ: КОНКУРС

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24
    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    Урожай 2017

    500 лет белорусскому книгопечатанию

    500 лет белорусскому книгопечатанию

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Календарь событий 2017 Календарь событий Свислоччины

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Парка активного отдыха Коробчицкий Олимп

    Августовский канал приглашает

    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Праздники Беларуси
    ССЫЛКИ